20 студзеня ў Вашынгтоне пройдзе цырымонія ўступленьня ў пасаду абраных прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША — Дональда Трампа і Майка Пэнса.
На цырымоніі будуць прысутнічаць прэзыдэнт Барак Абама і віцэ-прэзыдэнт Джозэф Байдэн, якія пакідаюць свае пасады, іх семʼі і сямʼя Трампа.
Свой удзел ужо пацьвердзілі экс-прэзыдэнты ЗША Джымі Картэр, Джордж Буш-малодшы, Біл Клінтан і яго жонка Гілары, якая была суперніцай Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах.
Каля 28 тысяч паліцыянтаў расставілі загараджальныя лініі і спэцыяльныя блёкі на дарогах і грузавікі зь пяском на плошчы восем квадратных кілямэтраў у цэнтры Вашынгтону.
Напярэдадні інаўгурацыі Дональд Трамп усклаў вянок да магілы Невядомага салдата на Арлінгтонскіх могілках, а таксама наведаў сьвяточны канцэрт у цэнтры Вашынгтону. «Мы хочам аб’яднаць Амэрыку і зноў зрабіць яе вялікай — для ўсіх», — сказаў Трамп, выступаючы на канцэрце.