Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон пацьвердзіў, што Расея стварыла вайсковую базу ў Сырыі


Расейскія вайскоўцы ў Сырыі
Расейскія вайскоўцы ў Сырыі

У панядзелак, 14 верасьня, прадстаўнік міністэрства абароны ЗША капітан Джэф Дэйвіс пацьвердзіў, што Пэнтагон мае інфармацыю аб стварэньні расейскімі вайскоўцамі базы ў раёне Латакіі, перадае NBC News.

Выказаўшы занепакоенасьць з гэтай нагоды, прадстаўнік амэрыканскага вайсковага ведамства адзначыў, што Пэнтагон будзе вітаць далучэньне Расеі да кааліцыі, якая дзейнічае супраць «Ісламскай дзяржавы».

Дэйвіс падкрэсьліў, што барацьба з «Ісламскай дзяржавай» несумяшчальная з вайсковай дапамогай рэжыму Башара Асада.

Паводле зьвестак NBC, менавіта супрацоўнікі мінабароны ЗША раней паведамілі агенцтву Reuters аб наяўнасьці расійскіх танкаў Т-90 і артылерыі каля вайсковага аэрадрома ў прадмесьці сырыйскай Латакіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG