Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея накіравала «чарговы гуманітарны груз» ў Сырыю


Міністэрства абароны Расеі паведамляе, што расейскія ваенна-транспартныя самалёты 12 верасьня даставілі ў Сырыю «чарговы гуманітарны груз з прадметамі першай неабходнасьці і прадуктамі харчаваньня для цывильнага насельніцтва».

"Самалёты Ан-124 "Руслан"дастаўляюць у Сырыю дзясяткі тон гуманітарнага грузу, у складзе якога: матрацы, коўдры, ложкі, печкі для абагрэву намётаў, кухні для гатаваньня ежы, пасьцельныя прыналежнасьці і цыстэрны для падвозу вады. Дадзенае абсталяваньне прызначана для разгортваньня намётавага лягера, у якім могуць быць разьмешчаныя больш за 1000 уцекачоў", — гаворыцца ў паведамленьні ваеннага ведамства Расеі.

«Таксама да Латакіі дастаўляюцца дзясяткі тон прадуктаў харчаваньня, якія могуць доўгі час захоўвацца ў гарачым клімаце: крупы, кансэрвы, згушчанае малако і дзіцячае харчаваньне», — дадаюць ў Мінабароны Расеі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 11 верасьня заявіў, што Масква робіць памылку, узмацняючы падтрымку прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада.

Гэта заява прэзыдэнта ЗША зьявілася пасьля шматлікіх паведамленьняў у амэрыканскай прэсе аб тым, што Расея рэзка павялічыла ваенныя пастаўкі ў Сырыю. Па некаторых дадзеных, у гэтую краіну перакідваюцца расійскія вайскоўцы і тэхніка.

У Маскве заяўляюць, што пастаўляюць ўзбраеньне Сырыі для барацьбы з групоўкай «Ісламская дзяржава» і выконваюць раней заключаныя кантракты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG