Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея «дагнала» Беларусь па зарплатах


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

За два гады расейцы сталі атрымліваць на 40% меней зарплатаў у далярах. У Беларусі — толькі на чвэрць.

Рэальная зарплата расейцаў паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці апусьцілася да беларускай пад канец 2015 году, паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на дасьледаваньне Інстытуту сацыяльнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Расеі.

Калі ў 2013 годзе сярэдняя зарплата расейцаў у далярах была ў паўтара раза большая за кітайскія зарплаты, то ў 2015 годзе ўжо зарплаты ў Кітаі былі ў паўтара раза большыя за расейскія ў далярах.

І хоць па абсалютным значэньні ў далярах расейцы ў 2015 годзе сталі атрымліваць на 40% меней, чым мелі ў 2013 годзе (558 супраць 936 даляраў), у дасьледаваньні гаворыцца, што паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці зарплаты ўпалі толькі на 7%.

У Беларусі ж з 2013 году зарплаты ўпалі на чвэрць у далярах (з 564 да 415 даляраў, або на 26% — як падлічана ў дасьледаваньні; з 570,3 да 423,5 даляра, або на 25,7% — паводле зьвестак Белстату пра сярэднія зарплаты і сярэднеўзважаны курс), але паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці, калі верыць дасьледаваньню, засталіся амаль нязьменнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG