Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэтыя грошы пойдуць выключна на праяданьне», — Раманчук пра крэдыт Беларусі


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды рашэньне Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця аб выдзяленьні Беларусі 2-мільярднага крэдыту. Ці азначае гэта, што Беларусь абыдзецца без крэдыту МВФ? Куды пойдуць грошы?

«Беларусь узяла б і гэты крэдыт, і ад МВФ, і яшчэ ад кітайскага крэдыту б не адмовілася. Таму што гэтая мадэль, безумоўна, пабудаваная выключна на тым, каб браць новыя крэдыты, аддаваць старыя і пускаць іх на ежу, на бягучыя выдаткі.

500 мільёнаў даляраў атрымае ў гэтым годзе Беларусь. Гэта першы транш. Па сутнасьці, ён — кампэнсацыя за не атрыманы два гады таму апошні транш крэдыту гэтай арганізацыі. Гэтыя грошы пойдуць на тое, каб проста перааформіць частку расейскай запазычанасьці. Проста расейскі Мінфін зробіць такую апэрацыю, калі грошы з аднаго рахунку ў банку ў Маскве пяройдуць на іншы. А наша запазычанасьць павялічыцца на паўмільярда даляраў.Паколькі ў беларускай улады няма ніводнага нармальнага дакумэнта, які б паказваў, што ўлады ведаюць, што рабіць у рамках структурных і наагул рынкавых рэформаў (а менавіта на гэта Эўразійскі фонд выдзеліў грошы), то мы можам проста дапусьціць, што гэтыя грошы, як і папярэднія крэдыты, пойдуць толькі выключна на праяданьне. І на аплату бягучых рахункаў няздольных да стратэгічнага мысьленьня ўладаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG