Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Косава заяўляе, што Сэрбія імкнецца дэстабілізаваць сытуацыю ў яго краіне


Прэм’ер-міністр Косава абвінаваціў Сэрбію ў імкненьні дэстабілізаваць яго краіну напярэдадні новага раунда перамоваў з Эўразьвязам і спробаў Брусэля паменшыць рознагалосьсі паміж балканскімі дзяржавамі.

Кіраўнік косаўскага ўраду Іса Мустафа 24 студзеня заявіў Свабодзе, што ў апошні час Сэрбія сыстэматычна спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку ў Косаве.

Заява прэм’ер-міністра Косава зьявілася ў аўторак, за некалькі гадзін да пачатку перамоваў у Брусэлі з удзелам прэзыдэнтаў Косава і Сэрбіі.

Напружанасьць павысілася ў пачатку студзеня пасьля інцыдэнту з цягніком, якія адправіўся зь Бялграда на поўнач Косава, дзе жывуць этнічныя сэрбы. На цягніку быў надпіс «Косава — гэта Сэрбія». Цягнік перасёк межы Косава, але прэзыдэнт Хашым Тачы абвінаваціў Бялград у спробе ўсталяваць кантроль над раёнамі, населенымі сэрбамі, як ён выказаўся, «па крымскім узоры».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG