Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін: зусім ня факт, што Нямцова трэба было забіваць


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас прэс-канфэрэнцыі назваў забойства Барыса Нямцова злачынствам, але зрабіў пры гэтым цікавую агаворку.

Журналіст «Эхо Москвы» Аляксей Саломін задаў Пуціну пытаньне аб расьсьледаваньні забойства Барыса Нямцова. Ён адзначыў, што па дадзеных СМІ, забойцы хаваюцца ў Чачні, а Рамзан Кадыраў публічна выступаў у абарону падазраваных.

Адказваючы на гэтае пытаньне, Пуцін прапанаваў дачакацца вынікаў сьледзтва і не рабіць пасьпешлівых высноў.

«Я быў зь ім (Нямцовым — РС) знаёмы асабіста, у нас не заўсёды былі зь ім благія адносіны. Я наагул зь ім ніколі адносінаў не псаваў. Ён выбраў шлях палітычнай барацьбы, нападаў асабістых, але я да гэтага прызвычаіўся, ня ён адзін. Але гэта зусім ня факт, што чалавека трэба было забіваць. Я ніколі гэтага не прыму. Лічу, што гэта злачынства, якое павінна быць расьсьледавана, а ўдзельнікі пакараныя, хто б гэта ні быў. Вы сказалі, што яны (забойцы — РС), ці то ў Чачні хаваюцца, ці то за мяжой... Але трэба спачатку высьветліць, ці то так, ці то так. Я ніколі з рэгіянальнымі лідэрамі, у тым ліку з кіраўніцтвам Чачні, гэтае пытаньне не абмяркоўваў і абмяркоўваць не зьбіраюся. Сьледзтва павінна высьветліць, як бы доўга гэта не працягвалася», — падкрэсьліў ён.

Прэс-канфэрэнцыя Пуціна працягвалася каля трох гадзін. Праблема беларуска-расейскіх адносінаў ці будучыні Эўразійскага эканамічнага саюзу падчас размовы з журналістамі ня згадвалася.

XS
SM
MD
LG