Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціну «няёмка» абмяркоўваць бамбардзіроўкі Расеяй Алепа — Эро


Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

Уладзімер Пуцін, архіўнае фота

Міністар замежных справаў Францыі Жан-Марк Эро 12 кастрычніка заявіў, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін адмяніў заплянаваны візыт у Парыж, паколькі яму «няёмка» абмяркоўваць бамбаваньні Расеяй сырыйскага гораду Алепа.

«Уладзімір Пуцін адмовіўся прыехаць і гаварыць пра Сырыю, мы пра гэта павінны памятаць. І я шкадую аб гэтым», — сказаў Жан-Марк Эро на радыё Europe 1.

«Пуцін ўзмацніў бамбардзіроўкі Алепа, і я ўяўляю, што яго паездка ў Парыж, каб гаварыць пра Сырыю, была б вельмі непрыемнай», — дадаў францускі міністар.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд настойваў, што тэмай перамоваў з Пуціным 19 кастрычніка ў Парыжы павінна быць агрэсія Расеі ў Сырыі, што заахвоціла Крэмль адмяніць паездку.

Масква ў мінулыя выходныя заблякавала францускі праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, у якім гаварылася пра спыненьне паветраных удараў па кантраляванай антыўрадавымі паўстанцамі ўсходняй частцы Алепа. Бамбаваньне стала прычынай гібелі сотняў цывільных людзей, у тым ліку дзясяткаў дзяцей.

XS
SM
MD
LG