Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прызначаны суд над Мікалаем Дзядком


Мікалай Дзядок, архіўнае фота

Мікалай Дзядок, архіўнае фота

Суд над палітвязьнем Мікалаем Дзядком адбудзецца 25 лютага на тэрыторыі турмы № 4 у Магілёве ў закрытым рэжыме.

Пра гэта паведаміла сайту statkevich.org жонка палітвязьня Валерыя Хоціна.

Разглядаць справу будзе судзьдзя Ленінскага раённага суду Магілёва.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 года зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкула аб хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Мікалая Дзядка палітвязьнем.

У канцы траўня 2012 году па рашэньні начальніка Шклоўскай калёніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканьне камэрнага тыпу на паўгода. Перад гэтым на яго неаднаразова ціснулі, каб напісаў прашэньне аб памілаваньні. У магілёўскай калёніі № 15 і шклоўскай калёніі № 17 Мікалай атрымаў больш за 10 спагнаньняў за розныя надуманыя парушэньні, кшталту «няправільна адрэагаваў на заўвагу». З гэтай прычыны ён ня трапіў пад амністыю.

4 сьнежня 2012 году стала вядома, што адмысловая камісія калёніі прыняла рашэньне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму. Падстава — 22 спагнаньні за парушэньне дысцыпліны.

У лістападзе 2014 году, за 3 месяцы да сканчэньня тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле 411 артыкула за «парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня». Гэты артыкул прадугледжвае павелічэньне тэрміну зьняволеньня да года.

«Сьледчыя дзеяньні» цягнуліся 2 месяцы, потым пракурор вярнуў справу на дасьледаваньне яшчэ на месяц.

На волю Мікалай Дзядок павінен быў выйсьці 3 сакавіка.

XS
SM
MD
LG