Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыняцьце ў Расеі закону аб «незаконнай» перадачы Крыму Ўкраіне створыць прэцэдэнт для тэрытарыяльных прэтэнзіяў і да Беларусі, — Іван Махначук


Іван Махначук, архіўнае фота
Іван Махначук, архіўнае фота

У Грамадзкай палаце Расеі заяўляюць, што прыняцьце ў Расеі закону аб «незаконнай» перадачы Крыму Ўкраіне ў 1954 годзе створыць прэцэдэнт для тэрытарыяльных прэтэнзіяў да іншых краін СНД, у першую чаргу Казахстану і Беларусі.

Пра гэта заявіў сябра камісіі Грамадзкай палаты РФ па грамадзкім кантролі, экспэртызе і ўзаемадзеяньні з грамадзкімі саветамі Іван Махначук. У Расеі прайшлі грамадзкія слуханьні «Ці патрэбна прававая ацэнка закону 1954 году аб перадачы Крымскай вобласьці са складу РСФСР у склад УССР?» У Савеце фэдэрацыі РФ з 29 сьнежня 2014 году рыхтуецца законапраект, які прызнае перадачу ў 1954 годзе Крыму з РСФСР у склад УССР нібыта незаконнай, перадае УНІАН.

«Калі мы хочам асудзіць акт перадачы 1954 году і падвесьці пад яго базу „законна-незаконна“, тады трэба адказаць сабе на іншае пытаньне: а ці не адчыняем мы скрыню Пандоры адносна іншых рашэньняў, якія былі прынятыя ў той час зыходзячы з той сытуацыі, якая складалася ў Савецкім Саюзе, адносна іншых тэрыторыяў, якія былі перададзеныя тым ці іншым утварэньням у Саюзе, як цалінныя землі ў Казахстане і іншыя спрэчныя тэрыторыі?», — сказаў Махначук.

«Зыходзячы з гэтай лёгікі, мы можам вярнуцца да таго, што было ў дачыненьні да тэрыторыяў у Савецкім Саюзе. Тая ж Паўладарская вобласьць не хацела адыходзіць у Казахстан. Як далёка мы хочам зайсьці і да чаго гэта можа прывесьці? Ад таго, якое мы рашэньне прымем альбо агучым, усе рэспублікі былога Савецкага Саюзу, у тым ліку ўнутры Расеі, пачнуць нешта на сябе прымяраць», — дадаў ён.

Паводле Махначука, на Расею глядзяць былыя саюзныя рэспублікі і ацэньваюць сытуацыю, як яна будзе разьвівацца.

«Можа, мы прыйдзем у Казахстан і пачнём. Ня дай Бог, Назарбаеў сыдзе і прыйдзе нехта новы. Успомнім, што нешта ня так было. Альбо ў Беларусі нешта ня так прырэзалі пасьля вайны», — сказаў Махначук.

Канстанцін Затулін
Канстанцін Затулін

Дырэктар Інстытуту краін СНД, сябра Грамадзкай палаты РФ Канстанцін Затулін, які ініцыяваў слуханьні, заявіў, што «ніхто не забароніць нікому вяртацца да падзеяў мінулага».

«Што да плянаў выкарыстоўваць прэцэдэнт адмены рашэньня 1954-га зь іншымі краінамі СНД, з Казахстанам і гэтак далей. Такіх плянаў не існуе на дадзены момант. Ручацца за ўсё, што адбудзецца ў будучыні, ніякім чынам не магу, ніхто ня можа. Але плянаў такіх няма. Пры гэтым хачу заўважыць: ад нас залежыць, зьявяцца такія пляны ці не», — сказаў Затулін.

Ён паведаміў, што ў Савеце фэдэрацыі РФ працягваецца праца па законапраекце, які прызнае перадачу ў 1954 годзе Крыму з РСФСР у склад УССР «незаконнай», хоць «складаецца ўражаньне», што «гэтая ініцыятыва не разьвіваецца, бо ўзьніклі сумненьні».

Паводле Затуліна, гісторыю з 1954 году ня ўдасца закрэсьліць, але трэба даць адказ на ўзроўні ўладаў і грамадзтва РФ пра законнасьць знаходжаньня Крыму ў складзе Ўкраіны.

Сябра камітэту Савету фэдэрацыі РФ па міжнародных справах Вольга Цімафеева заявіла, што «перадача» Крыму Ўкраіне была «незаконнай», бо ў 1954 годзе не было праведзена рэфэрэндуму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG