Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прыёрбанк» верне кліентам камісію 30%


«Прыёрбанк» заявіў, што верне ўсім сваім кліентам фізычным асобам 30%-ны камісійны збор, які банк зьняў зь іх пры продажы безнаяўнай валюты 19 сьнежня.

Пра гэта паведамляецца на інтэрнэт-старонцы банку.

30% камісія на куплю валюты грамадзянамі была ўведзена пастановай Нацбанку з 20 сьнежня 2014 года.

«Па ўсіх безнаяўных апэрацыях па картках, зробленых да 20 сьнежня, налічаная камісія будзе вернутая аўтаматычна ў бліжэйшы час», — гаворыцца ў паведамленьні банка.

Банк таксама праінфармаваў кліентаў пра ўвядзеньне лімітаў на валютныя карткі.

Уладальнікі Visa Platinum могуць зьняць наяўнымі ня больш за 200 і выдаткаваць на аплату тавараў і паслуг ня больш за 1500 даляраў у дзень (1000 і 10000 у тыдзень).

Для іншых картак уведзены больш жорсткія ліміты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG