Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Паўднёвай Карэі западозрыла прэзыдэнтку ў карупцыі


Людзі ў масках прэзыдэнткі Пак Кын Хэ (справа) і ейнай сяброўкі Цой Сун Сіль падчас пратэстаў у Сэуле, 27 кастрычніка 2016 году

Людзі ў масках прэзыдэнткі Пак Кын Хэ (справа) і ейнай сяброўкі Цой Сун Сіль падчас пратэстаў у Сэуле, 27 кастрычніка 2016 году

Пракуратура Паўднёвай Карэі заявіла аб датычнасьці прэзыдэнткі краіны Пак Кын Хэ да карупцыйнага скандалу, фігурантамі якога раней сталі ейная сяброўка Цой Сун Сіль і двое былых памочнікаў.

Як перадае BBC, у пракуратуры патлумачылі, што кіраўніку дзяржавы немагчыма прадʼявіць абвінавачваньні праз прэзыдэнцкі імунітэт. Аднак яе блізкай сяброўцы Цой Сун Сіль прадʼяўленыя афіцыйныя абвінавачваньні ў злоўжываньні ўладай і перавышэньні паўнамоцтваў.

У адміністрацыі прэзыдэнта вынікі расьсьледаваньня назвалі «вельмі сумнымі», паабяцаўшы пазьней выступіць з афіцыйнай заявай, перадае інфармагенцтва Yonhap.

Цой Сун Сіль былі выстаўленыя абвінавачаньні ў тым ліку ў перавышэньні паўнамоцтваў і замаху на махлярства. Абвінавачваньні прадʼявілі і двум былым памочнікам Пак Кын Хэ, якія былі памагатымі Цой.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Цой, будучы блізкай сяброўкай прэзыдэнта Пак, прымусіла 53 кампаніі ахвяраваць у агульнай складанасьці 65,7 мільёна даляраў двум некамэрцыйным фондам, якія меркавана знаходзяцца пад яе кантролем. У далейшым Цой паспрабавала перавесьці гэтыя сродкі на рахункі кантраляванай ёю фірмы.

Напярэдадні дзесяткі тысяч людзей зноў выйшлі на вуліцы Сэула, каб запатрабаваць адстаўкі прэзыдэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG