Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкі ўказ прадпрымальнікаў расчаруе — Анатоль Шумчанка


Анатоль Шумчанка, архіўнае фота

Анатоль Шумчанка, архіўнае фота

Лідэр арганізацыі прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка зьмясьціў на сайце арганізацыі здымкі праекту ўказу аб зьменах і дапаўненьнях ва ўказ № 222, якім рэгулюецца прадпрымальніцкая дзейнасьць.

Падпісаньня дакумэнту чакаюць тысячы беларускіх прадпымальнікаў, якія жывуць з гандлю на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, бо спадзяюцца на станоўчы вынік ад кансультацый з уладай. Анатоль Шумчанка мяркуе, што ў выглядзе, які падрыхтаваны на сёньняшні дзень, указ прадпрымальнікаў расчаруе.

«Адназначна высокія падаткі, людзі іх не пацягнуць. Сама канцэпцыя дакладная, але ў такім выглядзе яго падпісваць нельга. Трэба пакідаць тое, што было раней — стаўку, якая памножаная на каэфіцыент 4, а не на 6. Бо гэта шалёныя грошы. Гандлю зараз няма, нічога не прадаецца, таму гэткі падатак гандляры ня вытрымаюць».

Фрагмэнт указу

Фрагмэнт указу

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG