Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым амбасадарам Украіны ў Менску прызначаны кадравы дыплямат


Амбасаду Ўкраіны ў Беларусі ачоліў Ігар Кізім.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам прызначыў Ігара Кізіма Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Тэкст адпаведнага ўказу разьмешчаны на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Да свайго прызначэньня ў Беларусь Ігар Кізім працаваў саветнікам-пасланьнікам Амбасады Ўкраіны ў Вялікай Брытаніі.

Пасада амбасадара Ўкраіны ў Кіеве заставалася вакантнай ад красавіка 2015 году, калі быў адкліканы Міхаіл Ежаль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG