Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая прэмія за папулярызацыю гістарычнай Горадні


Алесь Госьцеў

Алесь Госьцеў

Першым ляўрэатам узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага стаў Алесь Госьцеў. Ён адзначаны за важкі ўклад у вывучэньне гісторыі Горадні, папулярызацыю ведаў пра яе мінулае, а таксама за пэдагагічную дзейнасьць па разьвіцьці краязнаўства.

Гэта зазначыў адзін з заснавальнікаў узнагароды доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Другім узнагароджаным стала гісторык Тацяна Касатая. Яна атрымала дыплём прэміі Ядкоўскага за актыўную пазыцыю ў абароне гісторыка-культурнай спадчыны гораду.

Уручэньне адбылося падчас навуковай канфэрэнцыі «Гарадзенскі палімпсэст», якая адбылася ў памяшканьні Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні 3–4 лістапада.

Юзаф Ядкоўскі — гісторык і архэоляг, які працаваў у Горадні ў міжваенны час. Ён напісаў кнігу пра горад, яго архітэктуру, праводзіў раскопкі на дзядзінцы Старога замка і заснаваў музэйны збор, які сёньня разьмяшчаецца ў двух былых каралеўскіх замках. Стварэньне ўзнагароды яго імя для падтрымкі дасьледнікаў Горадні — грамадзкая ініцыятыва, пакліканая гэтай восеньню.

  • 16x9 Image

    Сяргей Астраўцоў

    Нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Менску. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага пэн-цэнтру, выдаў сем кніг прозы і публіцыстыкі.

XS
SM
MD
LG