Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правы сэктар» патрабуе рэфэрэндуму пра недавер парлямэнту, кабінэту міністраў і прэзыдэнту


Такое рашэньне прынята 21 ліпеня ў Кіеве на закрытым зьезьдзе «Правага сэктара».

На рэфэрэндуме «Правы сэктар» мае таксама намер запатрабаваць разгляду пытаньняў аб адмене Менскіх пагадненьняў, «прызнаньні вайны вайной» і легалізацыі дабравольніцкага руху.

Сярод іншага зьезд пастанавіў, што арганізацыя ня будзе прымаць удзелу ў мясцовых выбарах восеньню, паведамляе УНІАН.

Як вырашана на зьезьдзе, лідэр «Правага сэктара» дэпутат Дзьмітры Яраш не адмовіцца ад дэпутацкага мандата.

11 ліпеня ў Мукачаве адбылася страляніна з удзелам людзей, блізкіх да народнага дэпутата Міхаіла Ланьё, мясцовых міліцыянтаў, а таксама чальцоў «Правага сэктара». У выніку перастрэлкі загінулі да 5 чалавек, да 14 былі параненыя.

Губэрнатар Закарпацьця Генадзь Маскаль заявіў, што супраць 13 актывістаў «Правага сэктара» завялі крымінальную справу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG