Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь шукае праз Інтэрпол прынамсі 174 чалавекі


У адкрытай базе вышуку Інтэрполу ў вышуку ад Беларусі пазначана 174 асобы розных нацыянальнасьцяў (156 мужчын і 18 жанчын). Інтэрпол шукае 156 чалавек, якія маюць беларускае грамадзянства.

Па колькасьці людзей у вышуку Інтэрпола Беларусь займае 23 месца ў сьвеце. Для параўнаньня, Расея абвясьціла ў вышук праз Інтэрпол 1688 чалавек (першая ў сьвеце), Украіна — 269, Літва — 21, Польшча — 15, Латвія — 7.

У вышуку ад Беларусі 7 расейцаў, 5 азэрбайджанцаў і 5 ізраільцянаў (двое зь іх — беларускага паходжаньня), 4 украінцы, 3 канадцы (усе беларускага паходжаньня), 2 кітайцы і 2 сырыйцы, па 1 чалавеку з Баўгарыі, Камэруну, Пакістану і Эстоніі.

Расея абвясьціла ў міжнародны вышук 4 беларусаў, ЗША — 3, Літва — аднаго, а Латвія, Польшча і Ўкраіна не абвяшчалі беларусаў у вышук праз Інтэрпол.

Першымі ў сьпісе вышуку ад Беларусі ідуць Ігар Балыш (махлярства ў буйным памеры і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць), Дзьмітры Сурба (рабунак і злоснае хуліганства), Аляксандар Сівакоў (ухіленьне ад мытных сплатаў, злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі і хабар), Вячаслаў Кастусюк (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, хабар, ухіленьне ад падаткаў) і ўкраінец Юры Салганіюк (крадзеж аўто).

Таксама Беларусь шукае праз Інтэрпол 308 чалавек, якія зьніклі бязь вестак.

Разам з адкрытай базай Інтэрполу існуе і закрытая. Колькі ў ёй запытаў ад Беларусі і колькі беларусаў, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG