Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы кажуць, што ўзровень рэпрэсіяў зьніжаецца


Міліцыянт складае пратакол на Маскіма Вінярскага за ўдзел у пікеце супраць зьбіцьця людзей міліцыяй, студзень 2016-га

Міліцыянт складае пратакол на Маскіма Вінярскага за ўдзел у пікеце супраць зьбіцьця людзей міліцыяй, студзень 2016-га

Цягам лютага не адбылося ніякіх сыстэмных зьменаў, якія дэманструюць імкненьне ўладаў Беларусі да якаснага зьмяненьня сытуацыі з правамі чалавека.

Да такой высновы прыйшоў Праваабарончы цэнтар «Вясна» па выніках маніторынгу сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым 2016 году.

«Новых палітычна матываваных крымінальных спраў на працягу месяца не распачыналася, што зьяўляецца працягам агульнай тэндэнцыі зьніжэньня ўзроўню рэпрэсіяў у краіне, якая назіраецца са жніўня мінулага году», — адзначаецца ў справаздачы.

Аднак праваабаронцы канстатуюць, што беларускія ўлады так і не зрабілі захадаў, скіраваных на поўнае аднаўленьне ў правах раней вызваленых палітвязьняў. Не былі спыненыя і раней распачатыя крымінальныя справы з палітычнай матывацыяй (справа Алеся Міхалевіча).

«Нягледзячы на тое, што ўсе несанкцыянаваныя мірныя сходы на працягу месяца прайшлі без умяшаньня органаў правапарадку і не былі гвалтоўна спыненыя, удзельнікаў і арганізатараў дадзеных сходаў надалей прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафаў», — адзначаюць праваабаронцы.

Акрамя таго, на працягу месяца назіраліся выпадкі прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ.

XS
SM
MD
LG