Канфэрэнцыя пройдзе ў рамках праекту Emerging Europe, мэта якога — «прыцягнуць увагу амэрыканскай і эўрапейскай бізнэс-супольнасьцяў да пераваг супрацоўніцтва зь беларускімі кампаніямі».
У мерапрыемстве возьмуць удзел палітыкі, інвэстары і прадстаўнікі дзелавых колаў, каб абмеркаваць эканамічныя пэрспэктывы Беларусі і вывучыць інвэстыцыйныя магчымасьці ў краіне.
Сярод іншых у канфэрэнцыі будуць удзельнічаць кіраўнік беларускага аддзяленьня ЭБРР Фрэнсіс Дэлэй, першы намесьнік міністра эканомікі Беларусі Аляксандар Забароўскі, дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвэстыцый і прыватызацыі Мікалай Шэстак, паведамляе сайт Emerging Europe.