Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы ня кажуць, дзе Шабнам Худайдодава. У Таджыкістан яна вяртацца ня хоча.


Шабнам Худайдодова
Шабнам Худайдодова

Беларускія праваабаронцы пакуль не раскрываюць месцазнаходжаньне Шабнам Худайдодавай, аднак кажуць, што яна ў бясьпецы. Актывістку з Таджыкістану 22 лютага выпусьцілі зь берасьцейскага СІЗА. Агулам у беларускім СІЗА яна правяла 252 дні.

Праваабаронца Раман Кісьляк сказаў карэспандэнту Свабоды, што на радзіму яна вяртацца ня хоча.

«Таджыкістан хацеў яе экстрадзіраваць, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці. Таму яна не хацела вяртацца ў Таджыкістан, бо там яна трапіла б у СІЗА, альбо там было б адвольнае пакараньне. Многіх яе сяброў выкралі і гвалтоўна вывезьлі з Расеі. Таму вяртацца ў Таджыкістан яна не хацела і думаю, што не плянуе. У бясьпечнай краіне яна хоча схавацца ад перасьледу Таджыкістану».

Ці вырашана пытаньне з прытулкам для Шабнам Худайдодавай у Беларусі? Раман Кісьляк патлумачыў сытуацыю так:

«Як гэтае пытаньне вырашана афіцыйна, я ня ведаю. Але мяркую, што яно вырашана, бо інакш не ўяўляю, як бы яе выпусьцілі зь СІЗА».

Раман Кісьляк
Раман Кісьляк

Раман Кісьляк сказаў, што яшчэ ня бачыў Шабнам Худайдодаву пасьля вызваленьня. Але перапісваўся зь ёй, пакуль яна была ў зьняволеньні ў Беларусі. Ён кажа, што сваякі Шабнам Худайдодавай пакуль у Беларусь не прыехалі.

«Яе сястра Межгона знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, і ў яе няма магчымасьці прыехаць. Сваякі не такія ўжо багатыя людзі. Але ўсё сёньня вельмі хутка адбылося. Пакуль яшчэ мала інфармацыі. Інфармацыю пра яе месцазнаходжаньне пакуль раскрываць ня можам. Мы такое прынялі рашэньне. Яна зьехала з Таджыкістану, калі за ёй пачалі хадзіць людзі і паралельна былі выкрадзены людзі, у Турэччыне быў забіты яе паплечнік, Таму зразумелыя ўмовы, у якіх яна знаходзіцца — у канфлікце зь дзяржавай, няхай таджыцкай. І там ёсьць свае спэцслужбы і свае нюансы. Таму ў мэтах бясьпекі мы не раскрываем, дзе яна. Калі захоча, сама раскажа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG