У панядзелак увечары прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэла заклікаў Рэнцы адкласьці сваю адстаўку да прыняцьця бюджэту.
41-гадовы Матэа Рэнцы заявіў, што сыдзе ў адстаўку пасьля таго, як на рэфэрэндуме 4 сьнежня італьянцы адхілілі ягоныя прапановы па канстытуцыйнай рэформе.
Пасьля абвяшчэньня Рэнцы пра адстаўку адбылося рэзкае падзеньне курсу эўра за апошнія 20 месяцаў, інфармуе фінансава-аналітычнае агенцтва Bloomberg. Кошт эўра усталяваўся на ўзроўні больш чым 1,05 даляра. Такога абясцэньваньня эўравалюты не было нават пасьля «Brexit», калі брытанцы прагаласавалі за выхад з Эўразьвязу.
Вынікі італьянскага рэфэрэндуму пацьвердзілі асьцярогі заходніх аглядальнікаў пра чарговы трыюмф правых папулістаў пасьля галасаваньняў у Вялікабрытаніі і ЗША.