Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Леаніда Судаленку дапыталі ў Сьледчым камітэце ў якасьці сьведкі


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

15 красавіка праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка быў выкліканы ў Сьледчы камітэт па Гомелі для допыту ў межах крымінальнай справы аб распаўсюдзе парнаграфіі з паштовай скрыні праваабаронцы. Пасьля допыту Леанід Судаленка паведаміў карэспандэнту Свабоды пра свой статус у гэтай справе і пракамэнтаваў яе зьяўленьне.

«Мяне выклікала сьледчая Сьвятлана Кацуба, якая вядзе гэтую справу. Сьледчая дапытала мяне ў якасьці сьведкі, афіцыйна мне нічога ня выстаўлена. Прычына — што гэтая парнаграфія была распаўсюджаная праз маю паштовую скрыню ды з ІР-адрасу арганізацыі, якую я ўзначальваю. Але гэтая скрыня была ўзламаная яшчэ ў студзені. На трох старонках я выклаў тлумачэньні і прадставіў доказы таго, што яшчэ ў студзені я страціў кантроль над паштовай скрыняй. У мяне захавалася перапіска з паштовай службай сэрвэра, і я прыклаў копіі гэтай перапіскі.

Што да самой справы, дык мая пазыцыя застаецца нязьменнай: супроць мяне спрабуюць зладзіць правакацыю. Хто гэта робіць, мне невядома, але калі меркаваць па тым, з дапамогай якіх тэхнічных сродкаў гэта робіцца, можна казаць пра ўплывовасьць гэтых людзей. Адзначу, што гэта ўпершыню ў нашай краіне спрабуюць выкарыстаць менавіта такую справу адносна праваабаронцы, і гэта вельмі трывожна».

8 красавіка ў кватэры Леаніда Судаленкі ў Гомелі і на ягоным працоўным месцы ў гарадзкім грамадзка-палітычным цэнтры міліцыя правяла ператрусы, якія санкцыянавала Гомельская гарадзкая пракуратура. Сам праваабаронца ў гэты час быў у Швэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG