Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» выключылі з кампаніі назіраньня, бо ім не давяраюць


Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, 2015 год
Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, 2015 год

Кампанія назіраньня «Права выбару» выключыла з ліку сваіх удзельнікаў кампанію «Гавары праўду».

Кампанія назіраньня «Права выбару» выключыла з ліку сваіх удзельнікаў кампанію «Гавары праўду».

«Гэта пытаньне і важнае, і дастаткова празрыстае. Бо ўлічваючы як паводзіць сябе зараз кампанія «Гавары праўду», мы ня можам разьлічваць, што іх назіральнікі будуць абсалютна аб’ектыўнымі і абсалютна сумленнымі. Быў бачны іх накірунак на супрацу з дзеючым рэжымам, таму цалкам верагодна, што гэты накірунак захаваецца і ў кампаніі «Права выбару», – заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пры гэтым падкрэсьліў, што барацьба з «псэўдаапазыцыяй» не зьяўляецца мэтай кампаніі «Права выбару».

«Я хацеў расставіць правільна акцэнты. Кампанія «Права выбару» ня робіцца дзеля таго, каб змагацца з кімсьці, каго нехта лічыць псэўдаапазыцыяй, ці змагацца з нейкімі прахадзімцамі на Захадзе. Не ў гэтым галоўная мэта. Гэта – пабочны эфэкт. Мы робім гэтую кампанію для таго, каб абараняць выбар беларускага народу», – падкрэсьліў ён.

Кампанія назіраньня «Права выбару», якая была створана шэрагам дэмакратычных арганізацый, дзейнічае ўжо ня першую выбарчую кампанію. Раней сярод яе ўдзельнікаў была грамадзянская кампанія «Гавары праўду».

Цяпер кампанія «Права выбару» складаецца з 8 дэмакратычных арганізацый: АГП, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За свабоду», аргкамітэт па стварэньню партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», незалежны прафсаюз РЭП, партыя «Зялёная» і аргкамітэт па стварэньню Партыі свабоды і прагрэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG