Першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі можа зьмяніць Пятра Пракаповіча на пасадзе старшыні Савету па разьвіцьці прадпрымальніцтва.
Пра гэта заявіў падчас пасяджэньня дзейны кіраўнік савету Пётар Пракаповіч.
«Я ўнёс прапанову, у якой прасіў прызначыць на пасаду старшыні савету асобу, якая можа адразу прымаць рашэньні», — сказаў Пракаповіч, паказваючы на першага віцэ-прэм’ера.
Паводле Пракаповіча, прапанова ўжо ўнесена на разгляд у адміністрацыю прэзыдэнта, а адмысловы ўказ можа быць падпісаны цягам аднаго-двух тыдняў.
Пётар Пракаповіч быў зацьверджаны кіраўніком Савету па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў лістападзе 2012 года, паведамляе БЕЛТА.
Лідэр грузаперавзочыкаў Сяргей Штода, які 3 лютага накіроўваўся на сустрэчу зь першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім, каб абмеркаваць пэўныя праблемы, быў затрыманы і аршытаваны на 15 сутак.