Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IT-бізнэсмэны вырашылі прасіць Лукашэнку вызваліць Пракапеню пад падпіску аб нявыезьдзе


Віктар Пракапеня падчас лекцыі ў БДУІР
Віктар Пракапеня падчас лекцыі ў БДУІР

Шэраг кіраўнікоў і ўладальнікаў беларускіх ІТ-кампаніяў рыхтуюць ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім просяць кіраўніка дзяржавы паспрыяць зьмене меры стрыманьня для затрыманага ІТ-прадпрымальніка Віктара Пракапені з арышту на вызваленьне з падпіскай пра нявыезд і ўнясеньнем грашовага закладу.

Гэтую просьбу аўтары ліста матывуюць тым, што арышт вядомага ў сьвеце ІТ-шніка нэгатыўна паўплывае на патэнцыйных інвэстараў і прывядзе да значных фінансавых стратаў. Таксама ІТ-прадпрымальнікі зьбіраюцца прасіць Аляксандра Лукашэнку пасадзейнічаць, каб была выведзеная з-пад арышту частка актываў, якія ня маюць дачыненьня да абвінавачаньня, інкрымінаванага Віктару Пракапені.

Вядома, што паставіць свае подпісы пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі маюць намер уладальнік парталу tut.by Юры Зісер, гендырэктар фірмы «Сыстэмныя тэхналёгіі» Аляксандар Мукавозчык, дырэктар беларускага падразьдзяленьня EPAM Systems Сяргей Дзівін ды іншыя.

7 красавіка Юры Зісер паведаміў карэспандэнту Свабоды, што, «хутчэй за ўсё, ліст будзе накіраваны заўтра, 8 красавіка, калі ўсе ўзгодняць канчатковы тэкст, які адрозьніваецца ад першапачатковага тым, што ў ім менш эмоцыяў, а больш фактаў».

Арышт Віктара Пракапені Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў 3 красавіка. Цяпер вядома, што пад варту вядомы ІТ-прадпрымальнік быў узяты тры тыдні таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG