Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны валютны фонд чакае, што інфляцыя па выніках 2015 году ў Беларусі складзе 22%, у 2016 годзе — 18,1%.

Такія лічбы апублікаваныя ў красавіцкім дакладзе фонду «Пэрспэктывы развіцьця ўсясьветнай эканомікі».

Беларускія ўлады прагназавалі, што па выніках 2015 году інфляцыя не перавысіць 20%.

У 2014 годзе інфляцыя склала 16,2%. За першы квартал 2015 году цэны вырасьлі на 4,9%.

У МВФ таксама мяркуюць, што беларуская эканоміка па выніках 2015 году зьнізіцца на 2,3%, у 2016 годзе — на 0,1%. Невялікі рост ВУП Беларусі — 0,5% экспэрты фонду ўбачылі на гарызонце 2020 году.

Паводле МВФ, «узмацненьне гнуткасьці абменнага курсу ў спалучэньні з жорсткай макраэканамічнай палітыкай і структурнымі рэформамі дапаможа Беларусі утаймаваць інфляцыю і зьнізіць зьнешнія дысбалянсы, выкліканыя падзеньнем усясьветных цэнаў на нафту і стагнацыяй у эканоміцы Расеі».

Інфляцыя ў Расейскай Фэдэрацыі ў 2015 годзе можа скласці 17,9%, у 2016 — 9,8%. Таксама МВФ пагоршыў прагнозы па падзеньні расейскай эканомікі ў 2015 годзе да 3,8% (на 0,8%) і да 1,1% у 2016 годзе.

XS
SM
MD
LG