Гісторык зь Вялейкі Аляксей Сюдак паведамляе, што кіраўнік Вялейскай філіі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Ўладзімер Малярчук быў напярэдадні затрыманы міліцыяй. Суд над ім у панядзелак, гэты час ён правядзе ў вялейскім ізалятары.
Уладзімер Малярчук хварэе на цукровы дыябэт, перанёс інсульт. Фармальна яму інкрымінуецца дробнае хуліганства.