Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі прапануюць Лукашэнку зьезд


На форуме прадпрымальнікаў
На форуме прадпрымальнікаў

Удзельнікі эканамічнага Форуму прадпрымальнікаў, які прайшоў 16 лютага ў Менску, прапанавалі кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку сабраць у бліжэйшы час першы агульнанацыянальны зьезд прадпрымальнікаў.

Зьезд павінен стаць пляцоўкай для «адкрытага і сумленнага дыялёгу і выпрацоўкі выразных крытэраў разьвіцьця нацыянальнага бізнэсу».

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі форуму, у якім прынялі ўдзел каля 1,2 тысячы чалавек.

На сайце аб’яднаньня «Пэрспэктыва» прадпрымальнікі будуць зьбіраць подпісы пад тэлеграмай на імя кіраўніка дзяржавы з просьбай арганізаваць тэрміновую сустрэчу зь імі.

Удзельнікі форуму прапанавалі таксама даць магчымасць прадпрымальнікам адмяніць абмежаваньні на распродаж таварных рэшткаў без сэртыфікатаў згодна з тэхрэглямэнтам Мытнага саюзу, а з 1 сакавіка накласьці мараторый на канфіскацыі і праверкі «да тэрміну прыняцьця рашэньня аб суправаджальных дакумэнтах, якія задавальяюць усе зацікаўленыя бакі».

Прапануецца таксама накласьці з 1 сакавіка мараторый на канфіскацыі і праверкі «ў рамках дзеяньня тэхрэглямэнту МС у дачыненні да ІП, якія займаюцца гандлем у раздроб, з-за масавага невыкананьня гэтых правілаў у краінах МС».

«Пэрспэктыва» ня мае намеру праводзіць і арганізоўваць акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Усё, што будзе адбывацца з 1 сакавіка 2015 году, ёсць вынікам працы чыноўнікаў.

«Уся адказнасьць будзе ляжаць на іх, — гаворыцца ў рэзалюцыі форуму. — Мы па-ранейшаму лічым гэты шлях памылковым, які прывядзе да зьнішчэньня ІП і сур’ёзнага ўдару па эканоміцы. Наша арганізацыя зьяўляецца бокам, для якой інтарэсы дзяржавы і грамадзтва, у тым ліку прадпрымальнікаў, вышэй за ўсё. Таму рэалізацыя пунктаў рэзалюцыі дазволіць стабілізаваць сытуацыю ў прадпрымальніцкім асяродзьдзі і зьняць напружанасць. Намі таксама будуць прыкладзены ўсе намаганьні для правядзеньня перамоў, інфармацыйнай і юрыдычнай падтрымкі прадпрымальнікаў Беларусі. „Пэрспэктыва“ адкрыта для дыялёгу з уладамі». 1 ліпеня 2014 году ўступіў у сілу ўказ прэзыдэнта, прыняты ў падтрымку тэхрэглямэнту Мытнага саюзу «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці». Указ абавязаў ІП мець сэртыфікаты адпаведнасьці згодна з тэхрэглямэнтам МС на ўсе тавары, якія ўвозяцца ў Беларусь. Рэшткі тавараў, увезеных да ўступленьня ўказу ў сілу, дазволена прадаваць па старых правілах да 1 сакавіка 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG