Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Россельхознадзор» абмежаваў рээкспарт з Малі ў Расею празь Беларусь


«Россельхознадзор» ад 6 сьнежня абмежаваў сьпіс прадукцыі з афрыканскай краіны Малі для рээкспарту ў Расею празь Беларусь.

У сьпіс дазволенай для паставак прадукцыі трапілі толькі арахіс, баваўнянае валакно, кунжут, манга і проса, гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце службы.

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», раней «Россельхознадзор» паведамляў аб рэзкім росьце паставак на расейскі рынак гародніны і садавіны, вырашчаных нібыта ў шэрагу азіяцкіх і афрыканскіх краін. У сувязі з гэтым служба зьвярнулася ў амбасады Расеі ў Аўганістане, Бэніне, Буркіна-Фасо, Гвінеі, Кот-д’Івуары, Лібане, Малі, Сырыі і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, каб атрымаць інфармацыю аб сапраўдных аб’ёмах экспарту ў Расею, Беларусь і краіны Эўразьвязу плодаагародніннай прадукцыі, вырашчанай у гэтых краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG