Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі прадпрымальнік прыбраў з продажу нашыўкі «Русский оккупант» і «ДНР»


Ён прызнаўся, штго купіў іх у Расеі праз сваё глупства.

Гомельскі індывідуальны прадпрымальнік Андрэй, які прадаваў у гандлёвым комплексе «Галерэя» нашыўкі і шаўроны «Русский оккупант», «ДНР», «Кошу укроп» ды іншае, паведаміў Свабодзе, што пасьля камэнтароў у сацыяльных сетках прыбраў атрыбутыку.

«Самі прыбралі, каб не падымаць нездаровыя настроі. Я шкадую, што так атрымалася. З-за глупства свайго. Выклаў ужо камэнтар на сваёй старонцы „Ўкантакце“. Купіў я гэтыя шаўроны ў Расеі для страйкбалістаў — гульцоў, якія мадэлююць розныя вайсковыя падзеі ў выглядзе двух канфліктных бакоў. У свой час былі ў мяне шаўроны Сэрбіі й Альбаніі, і ніякіх пытаньняў не ўзьнікала. Але тут я сам вінаваты, бо канфлікт побач, і ён, на жаль, не спыніўся. Я выкінуў шаўроны, каб не было спакусы ані прадаць, ані падарыць іх камусьці, бо ўжо нават у камэнтарах у сацыяльнай сетцы людзі пачалі абражаць адзін аднаго. Нейкіх значных стратаў я не панёс, бо шаўронаў і было толькі па пары штук».

Што да самога збройнага канфлікту на паўднёвым усходзе, то прадпрымальнік лічыць, што там «нікому не хапіла мудрасьці, каб спыніцца».

Гамяльчук Вадзім, абураны продажам сэпаратысцкай сымболікі, наведаў сёньня павільён «Extrimmaster», што ў адным з гомельскіх гандлёвых цэнтраў.

«Я пабачыў фатаздымкі з шаўронамі з самай раніцы і вырашыў, што наведаюся ў краму пасьля яе адкрыцьця а 10-й гадзіне. Мяне моцна абурыла тое, што флюіды «русского мира» ў сымбалічным выглядзе набліжаюцца да нас. У краме я сказаў прадавачцы, каб яна тэлефанавала гаспадару павільёна (ён, дарэчы, гандлюе амуніцыяй для страйкболу — гэта добрае прыкрыцьцё, каб гандляваць вайсковым адзеньнем і абуткам). Пачуўшы гэта, жанчына прыбрала шаўроны зь вітрыны. Таксама я схадзіў у мясцовую ўправу КДБ у Гомелі, дзе напісаў заяву па факце распаўсюду тэрарыстычнай сымболікі. У КДБ сказалі, што будуць правяраць гэты факт, а таксама, што «зярняты экстрэмізму трэба душыць у зародку».

Вадзім таксама адзначыў, што павільён «Extrimmaster» у сваім асартымэнце мае багата шаўронаў з двухгаловымі арламі.

«Зразумела, што тавар закупляюць у Расеі», — лічыць мужчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG