Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны заклікаў Эўразьвяз узмацніць санкцыі супраць Расеі


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі за тое, што яна прызнала дакумэнты, якія выдаюцца жыхарам так званых «ДНР» і «ЛНР».

Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў у ходзе сустрэчы ў Кіеве з Хрыстасам Стыліянідэсам — сябрам Эўракамісіі па гуманітарных пытаньнях і антыкрызісных мерах.

Паводле слоў украінскага лідэра, з пункту гледжаньня міжнароднага права, рашэньне Масквы зьяўляецца «элемэнтам прызнаньня» незаконных самаабвешчаных рэспублік у Данбасе і фактычнай адмовай ад менскага працэсу. «Лічым, што гэта вельмі трывожная зьява і яна патрабуе рашучых дзеяньняў аж да ўзмацненьня санкцыяў», — адзначыў Пятро Парашэнка.

Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны, Хрыстас Стыліянідэс падкрэсьліў, што Эўразьвяз працягвае цалкам падтрымліваць Украіну і робіць дыпляматычныя намаганьні для таго, каб Расея цалкам выканала свае абавязацельствы па менскіх дамоўленасьцях.

18 лютага Крэмль апублікаваў указ расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб прызнаньні Расеяй дакумэнтаў, выдадзеных грамадзянам Украіны і асобам без грамадзянства, што стала пражываюць на тых тэрыторыях Луганскай і Данецкай абласьцей, якія кантралююць сэпаратысты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG