У штогадовы сьпіс мільярдэраў сьвету, які складае часопіс Forbes, сёлета трапілі 2043 чалавекі. Год таму ў сьпісе было толькі 1810 чалавек, кожны зь якіх мусіў мець прынамсі мільярд даляраў.
У лідэрах найбагацейшых жыхароў плянэты:
- заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс (яго багацьце ацэньваецца на $ 86 млрд, за мінулы год яно вырасла больш чым на $ 10 млрд),
- інвэстар Уорэн Бафет ($ 75,6 млрд),
- заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Бэзас ($ 72,8 млрд),
- уладальнік сеткі крамаў адзеньня Zara Амансіё Артэга ($ 71,3 млрд),
- стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукербэрг ($ 56 млрд).
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп са сваімі $ 3.5 млрд заняў 544-е месца ў агульнасусьветным рэйтынгу найбагацейшых людзей плянэты.
Больш за ўсё мільярдэраў маюць наступныя краіны:
- ЗША (565 чалавек),
- Кітай (319 чалавек, зь іх у Ганконгу 67 і ў Макао - 1),
- Нямеччына (114),
- Індыя (101).