Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі ня Менск – то зброя з Вашынгтону


Супрацьтанкавы ракетны комплекс Javelin («Дзіда»)
Супрацьтанкавы ракетны комплекс Javelin («Дзіда»)

Пасьля зрыву заплянаваных на нядзелю перамоваў «кантактнай групы» ў Менску, у якім АБСЭ і прадстаўнікі Ўкраіны абвінавачваюць сэпаратыстаў, у ЗША сёньня, як чакаецца, будзе апублікаваная заява васьмі былых буйных амэрыканскіх дыпляматаў і вайскоўцаў, якія рэкамэндуюць адміністрацыі Барака Абамы прадаставіць Украіне зброю на тры мільярды даляраў. Зрэшты, сам Абама ў нядзельным інтэрвію CNN захаваў асьцярожную пазыцыю, ні слова не сказаўшы пра расейскую вайсковую прысутнасьць ва Ўкраіне.

Прадстаўнікі самаабвешчаных & quot; народных рэспублік & quot; Уладзіслаў Дэйнега і Дзяніс Пушылін пасьля безвыніковых перамоваў у Менску, 1 лютага
Прадстаўнікі самаабвешчаных & quot; народных рэспублік & quot; Уладзіслаў Дэйнега і Дзяніс Пушылін пасьля безвыніковых перамоваў у Менску, 1 лютага

Нядзельныя перамовы ў Менску ў справе ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны былі фактычна сарваныя, а наступ сэпаратыстаў па ўсёй лініі фронту ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны працягваецца. Самыя актыўныя баі адбываюцца ў раёне Дэбальцава, куды сэпаратысты, паводле сьцьвярджэньня дарадцы прэзыдэнта Ўкраіны Антона Герашчанкі, сьцягнулі да 95% усёй наяўнай у іх распараджэньні тэхнікі. На гэтым фоне з Кіева ўсё часьцей гучаць заклікі да ЗША прадаставіць Украіне сьмяротную абарончую зброю, напрыклад, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin, а ў саміх Злучаных Штатах паступова расьце колькасьць высокапастаўленых прыхільнікаў такога рашэньня.

У нядзелю ў выніку абстрэлу Дэбальцава пад абстрэл патрапілі два аўтобусы зь мірнымі жыхарамі, якіх спрабавалі эвакуяваць з гораду вайскоўцы і валанцёры
У нядзелю ў выніку абстрэлу Дэбальцава пад абстрэл патрапілі два аўтобусы зь мірнымі жыхарамі, якіх спрабавалі эвакуяваць з гораду вайскоўцы і валанцёры

Тым ня менш, у нядзельным інтэрвію тэлеканалу CNN прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўстрымаўся ад падобных абяцаньняў. Паводле яго слоў, заходнія санкцыі нанесьлі ўрон эканоміцы Расіі, але ня вымусілі Крэмль спыніць агрэсію супраць Украіны. «Увесь антызаходні курс Пуціна, ня кажучы ўжо пра анэксію Крыму, адлюстроўвае яго імкненьне ўмацаваць свой рэйтынг ўнутры краіны, які пахіснуўся тры гады назад, і таму ён упарціцца ў памылковай палітыцы, нягледзячы на ўсе беды, якія яна нясе Расеі», – сказаў Абама. «Улічваючы розьніцу ў вайсковым і эканамічным патэнцыяле Расеі і Ўкраіны, а таксама тое, што Ўкраіна не зьяўляецца членам НАТО і мы ня можам аказаць ёй паўнавартасную ваенную дапамогу, Крэмль пакуль выйграе», – дадаў прэзыдэнт ЗША. «Тым ня менш, у ХХІ стагодзьдзі тэрытарыяльная экспансія ўяўляе сабой безнадзейны анахранізм, і таму рана ці позна Масква ўсьвядоміць, што Крым знаходзіцца ў пасіве, а не ў актыве яе геапалітычнага балянсу». Паводле словаў Абамы, пакуль адносіны Расеі і Захаду былі добрымі, Расея магла спадзявацца на дывэрсыфікацыю сваёй эканомікі і з аптымізмам глядзець у будучыню. Калі ж Масква вырашыла перапыніць палітычны дыялёг з Захадам, дрэнныя эканамічныя наступствы не прымусілі сябе доўга чакаць.

Рана ці позна Масква ўсьвядоміць, што Крым знаходзіцца ў пасіве, а не ў актыве яе геапалітычнага балянсу

Абама ня верыць у абстрактныя канцэпцыі, аддаючы перавагу канкрэтыцы. Так, у гутарцы пра барацьбу з тэрарызмам ён пасьлядоўна пазьбягае ўжываньня тэрміну «радыкальны іслам». Роўным чынам, анэксія Крыму і распальваньне вайны на ўсходзе Ўкраіны, на думку Абамы, былі хутчэй «імправізацыяй», тактычнай рэакцыяй Пуціна на паразу ад кіеўскага Майдану, чым праявай доўгатэрміновай стратэгіі Крамля, накіраванай на падрыў тэрытарыяльнага і палітычнага статус-кво ў Эўропе. Таму Белы дом не губляе надзеі на тое, што сваёй падтрымкай палітыка-эканамічных рэформаў кіеўскага ўраду пераканае Пуціна ў тым, што зламаць Украіну ён у ня сілах – а гэта, у сваю чаргу, у нейкі момант прымусіць расейскага лідэра да кампрамісу. Пра асьцярожнасьць Абамы, яго нежаданьне спальваць масты ў адносінах з Масквой кажуць і словы, якімі прэзыдэнт ахарактарызаваў ваенны складнік супрацьстаяньня Ўкраіны і Расеі: расейцы навучаюць сэпаратыстаў, фінансуюць іх, аказваюць ім вайсковае, дыпляматычнае ды інфармацыйнае садзейнічаньне, распрацоўваюць пляны баявых апэрацый. Аднак, аб верагоднай прысутнасьці ва Ўкраіне падразьдзяленьняў расейскай арміі кіраўнік амэрыканскай дзяржавы нічога казаць ня стаў.

Адзін з прыхільнікаў прадастаўленьня сьмяротнай зброі Ўкраіне - генэрал Філіп Брыдлаў
Адзін з прыхільнікаў прадастаўленьня сьмяротнай зброі Ўкраіне - генэрал Філіп Брыдлаў

Зрэшты, адначасова з інтэрвію Абамы на CNN у нядзельным нумары The New York Times зьявіўся артыкул з інфармацыяй пра тое, што ў Вашынгтоне і Брусэлі становіцца ўсё больш уплывовых людзей, якія выступаюць за прадастаўленьне абарончых узбраеньняў ўкраінскай арміі. Да іх, на думку выданьня, належыць і такая ўплывовая фігура, як галоўнакамандуючы сіламі НАТО генэрал Філіп Брыдлаў. Ідэю перадачы Ўкраіне «сьмяротных відаў зброі» таксама станоўча расцэньваюць начальнік амэрыканскага генштабу Марцін Дэмпсі і яго намесьнікі. Галоўны памочнік Абамы па зьнешняй палітыцы Сюзан Райс, да нядаўняга часу рашучая праціўніца вайсковых паставак Украіне, цяпер гатовая па-новаму зірнуць на гэтае пытаньне, – піша газэта. Аналягічны настрой і ў дзяржаўнага сакратара Джона Керы, чый візыт у Кіеў заплянаваны на чацьвер.

Пакуль жа Белы дом, баючыся эскаляцыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, накіроўвае туды толькі «несьмяротныя віды вайсковай дапамогі» – бронекамізэлькі, прыборы начнога бачаньня, палявыя аптэчкі, інжынэрнае абсталяваньне. Зьмена такога курсу, як піша «Нью-Ёрк таймс», можа быць прадыктаваная тым, што эканамічныя санкцыі непасрэднага ўзьдзеяньня на агрэсара не аказваюць; эскаляцыя канфлікту адбываецца па віне расейскага боку, які ў парушэньне Менскіх пагадненьняў садзейнічае сэпаратыстам, якія захапілі за апошнія чатыры месяцы яшчэ пяцьсот квадратных кілямэтраў тэрыторыі Данбасу. «Мы па-ранейшаму робім стаўку на дыпляматыю, але гэта не перашкаджае нам пэрыядычна разглядаць і іншыя сродкі, якія дазваляюць пашырыць поле дзеяньня дыпляматыі», – заявіла прэс-сакратарка Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Бэрнадэт Міган.

Танк Т-72, які, як мяркуецца, прыбыў з Расеі, у Данецкай вобласьці
Танк Т-72, які, як мяркуецца, прыбыў з Расеі, у Данецкай вобласьці

У панядзелак, 2-га лютага, у ЗША будзе апублікаваная заява васьмі былых буйных амэрыканскіх дыпляматаў і вайскоўцаў, якія рэкамэндуюць адміністрацыі прадаставіць Украіне зброю на тры мільярды даляраў. Сярод іх: намесьнік дзяржсакратара ў адміністрацыі Клінтана Строб Тэлбат, адмірал Джэймс Стаўрыдзіс, папярэднік Брыдлава на пасадзе камандуючага ўзброенымі сіламі НАТО, сталы прадстаўнік ЗША пры НАТО ў першай адміністрацыі Абамы Іва Даальдэр, Мішэль Флорнай, чыя кандыдатура разглядалася Белым домам у якасьці пераемніка Чака Хэйгела на пасадзе міністра абароны. У 12-старонкавым дакладзе, які папярэднічаў заяве і ўжо апублікаваны ў інтэрнэце (.pdf, англ), усе яны паказваюць на пастаўкі Расеяй сэпаратыстам вялікай колькасьці цяжкіх узбраеньняў, уключаючы танкі Т-80 і Т-72, «Грады», артылерыйскія гарматы, бронетранспарцёры. Да абслугоўваньня гэтых сыстэм, па падліках НАТО, падключана прыкладна тысяча інструктараў з Расеі. «Каля 70% усіх страт ўкраінскай арміі прыпадаюць на гарматны, ракетны і мінамётны агонь», канстатуюць аўтары рэкамэндацый, таму ўкраінскай арміі неабходныя радары, якія засякаюць крыніцы такога агню.

Каля 70% усіх страт ўкраінскай арміі прыпадаюць на артылерыйскі, ракетны і мінамётны агонь, таму ўкраінскай арміі неабходныя радары, якія б засякалі крыніцы такога агню

Акрамя гэтага, пішуць аўтары дакладу, Украіне патрэбныя бесьпілётнікі, здольныя замяніць звычайныя выведныя самалёты, чые вылеты цяпер прыпыненыя праз пагрозу моцнай сыстэмы СПА, якой Расея забясьпечыла сэпаратыстаў. Украінская армія мае вострую патрэбу таксама ў сродках сувязі, устойлівых да перашкод і перахопу, у баявых машынах пяхоты, палявых шпіталях і, можа быць, самае важнае – у супрацьтанкавым зброі, здольнай павялічыць страты ў жывой сіле сярод сэпаратыстаў і расейскіх вайскоўцаў і тым самым паўплываць на стратэгічныя разьлікі Пуціна. Польшча, дзяржавы Балтыі, Канада, Вялікабрытанія, пішуць аўтары звароту, таксама могуць паставіць Украіне абарончыя ўзбраеньні, калі ЗША возьмуць на сябе ініцыятыву ў гэтым пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG