Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — адна з самых прыязных да дзяўчат краін сьвету


Беларусь заняла 24-е месца ў сусьветным рэйтынгу «Індэкс магчымасьцяў для дзяўчат», які складае арганізацыя Save The Children.

У сьпісе браліся пад увагу 144 краіны паводле пяці фактараў, якія ўплываюць на сацыяльныя ўмовы дзяўчат: распаўсюджанасьць дзіцячых шлюбаў, падлеткавая фэртыльнасьць, мацярынская сьмяротнасьць, працэнт жанчын у парлямэнце і хуткасьць заканчэньня школы.

Сярод краін постсавецкай прасторы Беларусь абагнала толькі Эстонія, якая разьмясьцілася на адну пазыцыю вышэй. З суседзяў нашу краіну перагнала толькі Польшча: у яе 22-е месца.

Менш магчымасьцяў для дзяўчат, чым у Беларусі, як сьведчыць рэйтынг, у Чэхіі, Грэцыі, Ірляндыі і ЗША.

Першыя месцы «Індэксу магчымасьцяў для дзяўчат» занялі Швэцыя, Фінляндыя і Нарвэгія. Апошнюю дваццатку падзялялі паміж сабой афрыканскія краіны.

Save the Children — гэта міжнародная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў дзяцей ва ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG