Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падтрымаў датэрміновае правядзеньне выбараў у Вярхоўную Раду.


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падтрымаў ініцыятыву фракцый па правядзеньні датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду. Ён сьцьвярджае, што запыт грамадзтва на поўную перазагрузку ўлады застаецца актуальным.

Пра гэта Парашэнка заявіў на сустрэчы зь лідэрамі парлямэнцкіх фракцый «Бацькаўшчына», Партыі рэігёнаў, УДАР, «Свобода», а таксама дэпутацкіх груп.

Апроч таго, абмяркоўваліся ініцыятывы прэзыдэнта па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю Украіны. «Гэты законапраект цалкам адпавядае нашай ініцыятыве па дэцэнтралізацыі ўлады і зьяўляецца ключавым элемэнтам нашага мірнага пляну на Данбасе», — сьцвярджае Парашэнка.

Прэзыдэнт Украіны таксама абвясьціў пра неабходнасьць дакладнага разьдзяленьня паўнамоцтваў паміж прэзыдэнтам, парлямэнтам і ўрадам дзеля больш эфэктыўнага функцыянаваньня ўлады.
XS
SM
MD
LG