Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі генэрал: Тэракт са зьбітым самалётам быў сплянаваны. Ідзе сапраўдная дывэрсійная вайна


Месца катастрофы
Месца катастрофы
Госьць «Свабоды» — Аляксандр Кузьмук, генэрал арміі, экс-міністар абароны Украіны, сябра парлямэнцкага камітэту па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.

Радыё Свабода:
Спадар Кузьмук, на Вашу думку, ці эфэктыўна цяпер праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны?

Аляксандр Кузьмук: Гэта тая апэрацыя, якая ня мае пачатку і ня мае канца. Яна пачыналася з таго, што некалькі дзён ўсёй Украіне распавядалі па ўсіх тэлеканалах, што вось-вось пачнецца антытэрарыстычная апэрацыя. Пачалася з таго, што кіраўніцтва антытэрарыстычнай апэрацыі расстралялі ў першы ж дзень з засады. І расстралялі прафэсійна.
Аляксандар Кузьмук
Аляксандар Кузьмук


Замянілі кіраўніцтва антытэрарыстычнай апэрацыі. Але ня зроблена галоўнае — не ацэнена, якая склалася сытуацыя на Данбасе, яе прычыны, яе сілы, яе сродкі, якія там ёсьць, якая падтрымка, канкрэтная мэта, разьвіцьцё падзей. Таксама не ацанілі ўласныя сілы, што мы маем, каб супрацьпаставіць і правесьці такую апэрацыю, каб была эфэктыўная, кароткая па часе і мінімізаваныя ахвяры...

Тэрарысты і сэпаратысты скончыліся ўжо два месяцы таму. Пасьля таго, як яны абвясьцілі свае патрабаваньні, свае мэты, а гэта стварэньне абсалютна эфэмэрных «рэспублік», якія немагчыма каб і тэарэтычна функцыянавалі, або далучэньне да Расеі. На гэтым сэпаратызм заканчваецца. Усе людзі, аўтарытэтныя людзі Данбаса, тых, каго я ведаю, ужо даўно адхрысьціліся ад гэтых лідэраў Данецкай і Луганскай «рэспублік»... Ёсьць выразная, сплянаваная, усебакова забясьпечаная дывэрсійная, тэрарыстычная вайна

Гэтыя актывісты — гэта лідэры бандыцкіх груповак. Яны нанятыя Расеяй. Сёньня іх ведае ўвесь сьвет, таму што яны падмацаваныя, яны Расеяй падрыхтаваныя, і яны цалкам атрымліваюць усе неабходныя рэсурсы. Гэта грошы, гэта найміты, «дзікія гусі». Таму ўвесь час яны павялічваюцца. Межы Ўкраіны адкрытыя. І ідуць наўпроставыя пастаўкі ў тым ліку цяжкага зброі. Гэта сапраўдная дывэрсійная вайна... Мы асуджаныя зьнішчыць іх. Тады застанецца наша дзяржава... А зьнішчыць можна толькі такім чынам — закрыць межы Ўкраіны. Усе ўмоўнасьці павінны быць ужо адкінутыя... Усе дарожныя напрамкі, дарогі, дзе можа прайсьці тэхніка, дзе могуць пайсьці рэсурсы, надзейна перакрыць.


Радыё Свабода: А ці трэба ўводзіць на Луганшчыне і Данеччыне ваеннае становішча?

Аляксандар Кузьмук: А тут не павінна быць такой памылкі, як было на пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі. А то ўсе экспэрты, усе палітыкі крычаць: «вайсковае становішча». Час яго прайшоў... Гэта дадатковыя войскі з паўнамоцтвамі. Гэта праца мясцовых органаў улады. Яны там? Іх няма. Гэта праца праваахоўных органаў. Яны там? Іх таксама няма.

Таму давайце ўзважым хоць раз усё «за» і «супраць». Вярхоўная Рада прыняла дадатковы закон па тэрарызму, дадала сур’ёзныя паўнамоцтвы і ВСУ у тым ліку, і іншым. А таксама сыстэмай ўзаемадзеяньня і кіраваньня гэтай апэрацыі. Я яе зараз называў больш «кантрдывэрсыйнай». Таму што чалавек, які страляе з аўтаматам, то гэта дывэрсант. Ён павінен быць зьнішчаны.

Ну, і яшчэ? Будуць шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва ў першую чаргу, што не дапушчальна! Усё павінна ісьці, згодна з плянам, акрамя аднаго — ўся апэрацыя павінна быць накіравана на абарону жыцьцяў мірных людзей. Гэта галоўная сытуацыя. Калі мы гэтага яе зробім, ніякая апэрацыя не дасягне посьпеху.

Радыё Свабода:
У інтэрнэце пасьля трагедыі з самалётам Іл-76 было паведамленьне, што ва Ўкраіне ёсьць фірма, якая вырабляе, нават прадае за мяжу, у прыватнасьці ў Беларусь і ў Грузію, новыя віды інфрачырвоных пастак, якімі забясьпечаныя нашы самалёты. А Мінабароны мае грошы, але гэтым не займаецца.

Аляксандар Кузьмук: Што тычыцца Іл-76. Зразумелая справа, што спачатку ад аэрапорту адпраўкі ў аэрапорт пасадкі ўся інфармацыя перадавалася тым дывэрсантам.

Радыё Свабода: Была здрада?

Аляксандар Кузьмук: У мяне тут няма ніякіх сумневаў. Маршрут у апошні момант быў удакладнены. Тры самалёты ішло. Адзіны быў загружаны яшчэ і тэхнікай. У якім месцы здрада? Гэта хай разьбіраецца СБУ і іншыя. А тое, што яны выразна ведалі маршрут і ў апошні момант ён быў удакладнены, то ў мяне сумневаў няма. Тры самалёты ішло. Адзіны зь іх, другі, адзіны быў загружаны яшчэ і тэхнікай, баявымі машынамі дэсанту. То бок, гэта было выбарачна. Што тычыцца абсталяваньня самалётаў, то яны ўсе абсталяваны неабходнымі сродкамі абароны, у тым ліку і цеплавымі пасткамі. І праблем тут не было. Але самалёт іх не выкарыстоўваў. Пакуль у мяне такіх дадзеных няма... Розныя экспэрты распавядаюць, чаму верталёты, самалёты не суправаджалі. У мяне зусім іншае стаўленьне наагул да арганізацыі гэтай апэрацыі, вылету і пасадкі тых самалётаў. Я зараз ня буду іх выдаваць. Таму што, дзякуй Богу, прынятае рашэньне, каб было праведзена дбайнае расьсьледаваньне. І сваё тлумачэньне я скажу. Але ні верталёты, ні самалёты не абаранілі б. Яны чакалі, яны былі падрыхтаваныя. І месца было абрана невыпадкова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG