Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Арле ў пятніцу будзе адкрыты помнік цару Івану Жахліваму


Манумэнт Івану Жахліваму перад усталёўкай

Манумэнт Івану Жахліваму перад усталёўкай

У Расеі, у горадзе Арле, у пятніцу будзе адкрыты помнік Івану Жахліваму. Як паведамілі ТАСС у прэс-службе абласнога ўраду, урачыстая цырымонія пачнецца ў дзень праваслаўнага сьвята Пакрову Прасьвятой Багародзіцы каля пастамэнту скульптуры.

Першапачаткова помнік Жахліваму, які лічыцца заснавальнікам Арла, плянавалася адкрыць 3 верасьня, за два дні да 450-гадовага юбілею гораду. Аднак 18 чэрвеня ў Арле прайшоў санкцыянаваны пікет супраць ўстаноўкі скульптуры: прысутныя заяўлялі пра недапушчальнасьць усталяваньня манумэнту ў ахоўнай зоне будынка тэатра дзяцей і моладзі «Свабодная прастора», які зьяўляецца помнікам архітэктуры. Яго ўдзельнікі сабралі больш за сотню подпісаў супраць помніка.

Па выніках апытаньня, пераважная большасьць жыхароў Арла выступілі за ўсталяваньне ў горадзе помніка цару Івану Жахліваму.

Крэпасьць Арол была заснаваная ў 1566 годзе на загад Івана Жахлівага для аховы паўднёвых межаў; гэты год афіцыйна лічыцца датай заснаваньня гораду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG