Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пеляса і Пачобут крытыкуюць пераход Памідорава ў Sputnik, Лукашук і Пілецкі абараняюць


Выява: Аляксандар Кулінковіч

Выява: Аляксандар Кулінковіч

Меркаваньні адносна пераходу ў «Спутнік» шоўмэна Аляксандра Памідорава падзяліліся, але далёка не напалову — большасьць Памідорава крытыкуе. Але ня ўсе.

Аляксандар Памідораў будзе весьці радыёперадачы на менскай філіі расейскага рэсурсу «Спутнік». Гэтая навіна шырока абмяркоўваецца ў фэйсбуку.

«Спутник» — фармальна беларускі сайт, там ёсьць і беларуская мова, але належыць ён холдынгу «Россия Сегодня», які ўзначальвае Дзьмітры Кісялёў. Гэта і выклікае абурэньне многіх беларусаў.

Можна сказаць, што меркаваньні адносна пераходу ў Спутнік шоўмэна Аляксандра Памідорава падзяліліся, але далёка не напалову — больш усё ж такі Памідорава крытыкуюць. Але ня ўсе.

Аляксандар Кулінковіч, якога крытыкавалі за супрацу з «СБ. Беларусь сегодня», выказаўся ў падтрымку Памідорава — на думку лідэра Neuro Dubel, нават калі Памідораў будзе падтрымліваць «Крымнаш», але рабіць гэта шчыра, яго варта паважаць. Іншая справа, калі гэта будзе выключна адпрацоўка грошай і не яго меркаваньне.

Журналіст Эўрарадыё Зьміцер Лукашук піша пра доўгае знаёмства з «генэраламі» айчыннага року і раіць «не пляваць у іх бок», а лепш «набыць альбом, на канцэрце, на які вы прыйдзеце па квітку, а не на халяву».

Яго калега з Эўрарадыё Алесь Пілецкі зьвяртае ўвагу на акалічнасьці, у якіх апынуўся Памідораў. Музыка два гады ня мог знайсьці сталай працы.

Журналіст «Белсату» Сяргей Пеляса таксама ўжывае катэгарычныя фармулёўкі і называе Памідорава агентам расейскага ўплыву:

Мэдыякансультант Аляксей Лявончык просіць не «купляцца» на беларускамоўныя праекты «Спутника» — у БССР 30-х таксама праводзілася беларусізацыя:

Гістарычныя паралелі праводзіць і Андрэй Пачобут і робіць выснову, што «лепш рыць канавы, чым сьпяваць у кісялёўскім хоры»:

Журналіст Васіль Сямашка, які нейкі час працаваў на «Спутнику», піша пра свой досьвед працы і зазначае, што гэта «добрае месца працы для тых, хто перапісвае афіцыйныя зводкі і робіць „шэрыя“ безаблічныя матэрыялы»:

«Белорусский «Спутник» очень сильно отличается от пропаганды Киселёва. Это безликие новости, отредактированные по принципу «как бы чего не вышло». Хорошее место для тех, кто переписывает официальные сводки и делает «серые» безликие материалы. Не напряжённая и хорошо оплачиваемая работа. Прежде чем укорять „Помидорова“, наверное, надо поставить вопрос, а что ему предлагают другие работодатели?»

Яўген Ліпковіч абвастрае і іранічна піша, што паколькі нельга ўказваць, у якім доме жыць Алексіевіч, дык і Памідораву ня трэба ўказваць, дзе працаваць.

А Сяргей Гудзілін падсумоўвае: палова беларусаў асуджае Памідорава, а палова разумее Крывашэева.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG