Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што сьніцца палітыкам? (фотагалерэя)


«Што сьніцца жывёлам, я ня ведаю», пісаў Зыгмунд Фрэйд у сваёй працы «Тлумачэньне сноў» і прыводзіў вугорскую прыказку «сьвіньням сьняцца жалуды, а гусакам кіяхі». У разьдзеле «Сон — ажыцьцяўленьне жаданьня» заснавальнік псыхааналізу згадвае «лекара Герафіла, які жыў у старажытнасьці пры Пталямэі I, які адрозьнівае тры віды сноў: падараваныя богам; натуральныя, якія ўзьнікаюць тады, калі душа ўяўляе сабе карціны таго, што ёй карысна і што здарыцца; і зьмешаныя сны, якія ўзьнікаюць самі па сабе з прычыны набліжэньня да вобразаў, калі мы бачым тое, што мы жадаем».

Ніхто ня ведае, што сьніцца палітыкам, якім Бог паслаў сон на публічных мерапрыемствах. Можна толькі меркаваць.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

XS
SM
MD
LG