Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільная відэагульня ў дапоўненай рэальнасьці Pokémon GO за тыдзень пасьпела стаць фэномэнам як у сьвеце гульняў, так і бізнэсу. Неўзабаве яна можа афіцыйна выйсьці і ў Беларусі для Android і iOS — і беларусы пачнуць, уткнуўшыся ў смартфоны, хадзіць па вуліцах у пошуках віртуальных пакемонаў.

А пакуль не пачалося, Свабода распавядае, хто такія пакемоны і чым можа быць небясьпечная гульня пра іх.

Хто такія пакемоны?

Адны могуць плявацца агнём, іншыя — шпурляцца вадой, нейкія — біць токам, нейкія — гіпнатызаваць. Усяго прыдумалі 750 відаў пакемонаў.

Pokémon (ад ангельскага pocket monster — кішэнная пачвара) — мэдыяфраншыза японскай кампаніі Nintendo, у якую ўваходзяць відэагульні, мультфільмы і мультсэрыялы, коміксы і цацкі. У іх сьвеце, падобным да нашага сучаснага, замест жывёлаў жывуць пакемоны — кішэнныя пачваркі са звышздольнасьцямі. Адны могуць плявацца агнём, іншыя — шпурляцца вадой, нейкія — біць токам, нейкія — гіпнатызаваць. Усяго прыдумалі 750 відаў пакемонаў.

Пакемонаў ловяць авантурысты-трэнэры, якія ладзяць між пакемонамі баі кшталту баёў сабак ці пеўняў у рэальным сьвеце, толькі не да сьмерці. Самі ў баях не бяруць удзелу, толькі камандуюць пакемонамі. Нягледзячы на спрэчную канцэпцыю, у пакемонах звычайна ня бачаць нічога шкоднага для дзяцей. Мультфільмы пра іх паказваліся ў тым ліку ў Беларусі.

Pokémon GO — далёка ня першая гульня пра пакемонаў, а адна з паўсотні. Сэрыя гульняў пачалася ў 1996 годзе на кішэнных кансолях Game Boy (для свайго часу яна мела інавацыю — два чалавекі маглі гуляць адзін з адным, злучыўшы кансолі дротам), з таго часу разьвівалася выключна на прыладах кампаніі Nintendo. Розныя гульні сэрыі прадаваліся мільёнамі копіяў у Японіі і на Захадзе.

Пра пакемонаў за 20 год выйшла 19 поўнамэтражных мультфільмаў і 18 анімэ-сэрыялаў. У Беларусі кансолі Nintendo былі і ёсьць значна меней папулярнымі за канкурэнтаў, таму беларусы хутчэй ведаюць пакемонаў з мультфільмаў, а таксама па цацках і іншай атрыбутыцы.

Чаму гэтая гульня — фэномэн?

У пакемонаў гуляюць і на вайне

У пакемонаў гуляюць і на вайне

Pokémon GO спампавалі больш за 10 млн разоў, па колькасьці актыўных карыстальнікаў яна наблізілася да Twitter

З моманту запуску 6 чэрвеня ў ЗША, Аўстраліі і Новай Зэляндыі Pokémon GO спампавалі больш за 10 млн разоў, па колькасьці актыўных карыстальнікаў яна наблізілася да Twitter (калі не абагнала). Толькі што яна выйшла ў Нямеччыне.

Бясплатная гульня за кошт дадатковых неабавязковых пакупак у ёй штодзень зарабляе паўтара мільёну даляраў — па гадавых выніках яна можа абагнаць World of Tanks нават бяз запуску па ўсім сьвеце. Пасьля яе запуску акцыі Nintendo падаражэлі амаль удвая.

Чаму людзі гуляюць у Pokémon GO нават падчас масавых акцыяў пратэсту ці баёў з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы»? Заходняя прэса бачыць зьбег абставінаў, «дасканалы шторм»: Pokémon GO зусім не складаная, пакемоны перасталі быць эксклюзіўнымі для плятформы, якая траціла папулярнасьць, і сталі «агульнадаступнымі», а гульні ў дапоўненай рэальнасьці, якія існавалі ўжо даўно, сталі дастаткова простымі для масавага карыстальніка.

Як у гэта гуляць?

Асноўны час вы будзеце бачыць на экране мапу гораду, сваё месцазнаходжаньне і віртуальныя аб’екты вакол

Асноўны час вы будзеце бачыць на экране мапу гораду, сваё месцазнаходжаньне і віртуальныя аб’екты вакол

Беларуская рэдакцыя Свабоды не была б беларускай, калі б першым пакемонам ёй ня выпаў «бульбазаўр». Назвалі яго ў гонар старажытнагрэчаскага філёзафа

Беларуская рэдакцыя Свабоды не была б беларускай, калі б першым пакемонам ёй ня выпаў «бульбазаўр». Назвалі яго ў гонар старажытнагрэчаскага філёзафа

Працэс бою за менскі Пэдунівэрсытэт. Заваяваць пакуль не атрымалася

Працэс бою за менскі Пэдунівэрсытэт. Заваяваць пакуль не атрымалася

Вялікі плюс гульняў у дапоўненай рэальнасьці: яны вымушаюць выходзіць на вуліцу геймэраў, якія звычайна неахвотна пакідаюць дамы. Але тут і мінус: у навальніцу ці сьпёку гуляць цяжка.

Каб гуляць у Pokémon GO, патрэбны толькі смартфон на Android ці iOS. Вы ходзіце па горадзе, бачыце на тэлефоне рэальную мапу гораду з умоўнымі пазнакамі. Як сустракаеце на мапе «дзікага» пакемона — уключаецца камэра, на якой паказваецца рэальная карцінка з «накладзеным» на яе пакемонам, у якога трэба кідаць шарык-«пакебол» (у іх пакемоны затым жывуць). Таксама на мапе можна знайсьці «пакестопы» (гэткія піт-стопы з бонусамі) і залі баёў, якія можна захапіць для сваёй каманды. Асабістыя баі зь іншымі гульцамі адсутнічаюць (прынамсі, пакуль).

Хадзіць трэба менавіта па вуліцы, менавіта нагамі. У памяшканьнях ня ловіцца GPS, неабходны для працы гульні, а пры язьдзе на занадта вялікай хуткасьці гульня зразумее, што вы ашукваеце, і не залічыць крокаў. У гэтым вялікі плюс гульняў у дапоўненай рэальнасьці: яны вымушаюць выходзіць на вуліцу геймэраў, якія звычайна неахвотна пакідаюць дамы. Але тут і мінус: у навальніцу ці сьпёку гуляць цяжка.

Pokémon GO пакуль ня выйшла ў Беларусі, але мае выйсьці найбліжэйшым часам. Пакуль яе можна неафіцыйна ўсталяваць на Android, а на iOS — спампаваць з App Store, калі завесьці амэрыканскі Apple ID.

Што там з рэзыдэнцыяй і КДБ?

Пакемонаў можна лавіць побач з адміністрацыяй Лукашэнкі, КДБ ці Нацыянальнай бібліятэкай

Пакемонаў можна лавіць побач з адміністрацыяй Лукашэнкі, КДБ ці Нацыянальнай бібліятэкай

У «прэзыдэнцыі» можна атрымаць бонусы. У ліку іншых «піт-стопаў» — помнік Леніну ля Дому ўраду і Нацбанк

У «прэзыдэнцыі» можна атрымаць бонусы. У ліку іншых «піт-стопаў» — помнік Леніну ля Дому ўраду і Нацбанк

Тая ж бібліятэка выконвае функцыю арэны для баёў. Арэнай можа стаць і звычайная дзіцячая пляцоўка, і помнік Леніну (ужо іншы, у Менску іх шмат)

Тая ж бібліятэка выконвае функцыю арэны для баёў. Арэнай можа стаць і звычайная дзіцячая пляцоўка, і помнік Леніну (ужо іншы, у Менску іх шмат)

У Менску аб’ектамі гульні сталі адміністрацыя Лукашэнкі (названая ў гульні «Президенция резидента»), КДБ, Нацбанк, помнікі Леніну, Нацыянальная бібліятэка, будоўлі і могілкі.

Гульня выкарыстоўвае рэальныя лякацыі ў гарадах для «пакестопаў» і заляў баёў. Яны абіраюцца амаль выпадковым чынам у месцах, дзе часта ходзяць людзі: на плошчах, у парках, ля дзіцячых пляцовак. У Менску такімі аб’ектамі становяцца ў тым ліку адміністрацыя Лукашэнкі (названая ў гульні «Президенция резидента»), КДБ, Нацбанк, помнікі Леніну, Нацыянальная бібліятэка і іншыя. Хіба ў турме на Валадарскага няма ні пакемонаў, ні іншых аб’ектаў гульні.

У гэтым ёсьць пэўная небясьпека. У Беларусі забаронена фатаграфаваць шэраг адміністрацыйных будынкаў, ад тых жа КДБ і «прэзыдэнцыі» да Акадэміі навук і аб’ектаў мэтро. Калі пачаць даказваць міліцыі, што вы проста гуляеце ў гульню, могуць і аштрафаваць: у Менску штрафуюць нават за катаньне на самакаце па гандлёвым цэнтры.

Пакемонаў можна, але ня трэба лавіць на будоўлях ці пасярод дарогі

Пакемонаў можна, але ня трэба лавіць на будоўлях ці пасярод дарогі

Аб’ектамі гульні сталі сапраўдныя магілы сапраўдных людзей. Наўрад ці ў гэтым вінаватыя распрацоўшчыкі: месцы абіраў альгарытм

Аб’ектамі гульні сталі сапраўдныя магілы сапраўдных людзей. Наўрад ці ў гэтым вінаватыя распрацоўшчыкі: месцы абіраў альгарытм

Бацькам трэба пільнаваць, каб іх дзеці не хадзілі па непажаданых месцах у пошуках пакемонаў.

Большая небясьпека ў неасьцярожнасьці саміх гульцоў. Пакемон можа зьявіцца пасярод праспэкту, на чыгуначных каляінах ці на будоўлі. А гулец, які глядзіць толькі на мапу, а не пад ногі, можа пацярпець у пагоні за чарговым пакемонам. У папулярных сярод гульцоў ціхіх месцах могуць адмыслова зьбірацца злодзеі — сьцьвярджаецца, што ў ЗША адну такую банду ўжо злавілі.

Гульца могуць проста не зразумець і з этычных прычынаў: гульня прапануе лавіць пакемонаў у цэрквах і касьцёлах, нават зьбіраць бонусы на могілках і біцца за магілы асобных людзей. У ЗША з падобнай праблемай таксама сутыкнуліся — напрыклад, гульцы просяць аўтараў Pokémon GO прыбраць з гульні аб’екты на мэмарыяле Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру і на мэмарыяле халакосту.

Бацькам жа трэба ня толькі пільнаваць, каб іх дзеці не хадзілі па непажаданых месцах у пошуках пакемонаў, але і сачыць, каб дзеці не маглі скарыстацца іх банкаўскай карткай для непажаданых пакупак у гульні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG