Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яны інспэктар ДАІ ў Воршы зьбіў на пешаходным пераходзе школьніцу


Здарэньне з удзелам супрацоўніка ДАІ адбылося ў Воршы 14 сакавіка. Вечарам інспэктар дарожна-патрульнай службы ехаў па вуліцы Міру і зьбіў васьміклясьніцу, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дзяўчынка атрымала траўмы і была шпіталізаваная.

Экспэртыза паказала, што кіроўца быў п’яны.

Па гэтым факце Аршанскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту праводзіць праверку.

«Пазыцыя кіраўніцтва ведамства ў дачыненьні да падобных супрацоўнікаў адназначная — звальненьне з органаў унутраных спраў бяз права аднаўленьня», — заявіў БелТА начальнік аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Семяніхін.

Ён дадаў, што кіраўніцтва ўпраўленьня ўнутраных спраў гатова аказаць сям’і пацярпелай дзяўчынкі любую падтрымку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG