Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Садоўскі: Бачу аналёгію нашых падзей у 1995-м з гітлераўскім разгромам дэпутацкай рады ў Браўншвайгу ў 1934-м


Пятро Садоўскі
Пятро Садоўскі

Каштоўнасьць «Дзевяноста пятага», як і папярэдніх хранікальных кніжак Сяргея Навумчыка, — дакумэнтальнасьць, кажа дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, былы амбасадар у Нямеччыне Пятро Садоўскі:

«Кажуць, што агульнае на адлегласьці бачыцца лепш, але ня трэба забывацца, што аддаленасьць у часе можа прыцямніць існасьць падзеяў. Гэта здараецца праз абэрацыі памяці ці сьвядомыя намеры ўдзельнікаў колішняй гісторыі. Да гэтага варта дадаць зьмену пакаленьняў ды ролю актуальных інфармацыйных плыняў рознага кшталту.

Аўтар прысьвячае свой твор дэпутатам Апазыцыі БНФ у ВС ХІІ скліканьня. Значная частка тэксту прысьвечана красавіцкай галадоўцы 1995 году ў памяшканьні парлямэнту, рэфэрэндуму і выбарам 95-га году. Паводле сваёй трагічнай значнасьці ў найноўшай гісторыі Беларусі гэтыя падзеі, бадай, пераважаць гісторыю злачыннага зьнікненьня вядомых беларускіх грамадзян. Такія злачынствы ня маюць маральнага тэрміну даўнасьці. Спадзяюся дажыць да суднага дня. Як удзельнік таго нашага парлямэнцкага пратэсту, як прафэсійны германіст і колішні амбасадар у Нямеччыне бачу абсалютную аналёгію нашага выпадку з гітлераўскім разгромам Гарадзкой дэпутацкай рады ў Браўншвайгу ў 1934 годзе.У гарадзкім музэі Браўншвайгу ёсьць фота: штурмавікі выкідаюць дэпутатаў з будынку ратушы. На вуліцы пашыхтаваліся месьцічы-пустацікаўцы...

У гэтым кантэксьце для мяне заўсёды была відавочнай наіўнасьць і цынічнасьць эўрапейскай (перш за ўсё нямецкай) «рэальнай палітыкі» ў адносінах да Беларусі зь ейным слоганам «зьмены праз збліжэньне», «зьмены празь перапляценьне». У сувязі зь нядаўняй сьмерцю Эгана Бара, аўтара гэтай дактрыны, нямецкія аналітыкі напісалі: «Эган Бар актуальны і сёньня». Сёньняшняя беларуская «стабільнасьць» задавальняе Эўропу. Ёй бы справіцца са сваім мурашнікам праблемаў.

Назіраючы за дыскусіяй сярод прадстаўнікоў маладзейшай генэрацыі вакол удзелу ў выбарчым спэктаклі, арганізаваным нашым рэжымам, раіў бы ім пачытаць тэксты з архіву Сяргея Навумчыка, якія ён падае ў гэтай кніжцы. Яны дапамогуць зразумець, што наш рэжым ня можа рэфармавацца і што ў яго немагчыма «ўрасьці», ня страціўшы людзкога аблічча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG