Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лятучы ўнівэрсытэт» абвясьціў новую праграму і чакае заявак


Ілюстрацыйнае фота. Адна зь лекцыяў Лятучага ўнівэрсытэту ў Менску, 11 лістапада 2015 году
Ілюстрацыйнае фота. Адна зь лекцыяў Лятучага ўнівэрсытэту ў Менску, 11 лістапада 2015 году

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у курсах, сэмінарах і школах новай праграмы Лятучага ўніверсытэту ў 2016/2017 навучальным годзе.

Як паведамляе прэсавая служба ініцыятывы, «гэты навучальны год будзе акцэнтаваны на працы з Індывідуальнасьцю, Самавызначэньнем і пабудовай Ідэнтычнасьці (як асабістай, так і супольнай), з пошукамі і выстройваньнем Свайго Часу.

Сьпіс некаторых агульнаўнівэрсытэцкіх курсаў і сэмінараў: «Індывідуальнасьць і мысьленьне. Уводзіны ў філязофію» (Уладзімер Мацкевіч), «Уводзіны ў посткаляніяльную тэорыю» (Ігар Бабкоў), «Сацыяльная тэорыя і сучаснасьць» (Галіна Русецкая), «Сучасныя мэдыя і прынцыпы іх аналізу» (Аляксандар Сарна), «Катэгорыі і прынцыпы гістарычнага мысьленьня» (Лілія Ільлюшына), «Тэорыі і практыкі дэмакратыі» (Вячаслаў Бабровіч), «Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску» (Міхаіл Баярын, Ігар Кулікоў).

У новым сэзоне «Лятучы» зноў запрашае ў Школу Бібліі Ірыны Дубянецкай і школу Міхала Анемпадыстава D5. «Дэзань!».

Усе заняткі ў Лятучым унівэрсытэце бясплатныя, курсы пачнуцца ў канцы кастрычніка, заняткі першага і другога ўзроўню будуць праходзіць па вечарах і пераважна ў працоўныя дні. Па дадатковых пытаньнях зьвяртацца на адрас flyuniby@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG