Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прызначана дата суду за плякат «Шклавата — сьмерць Бярозаўкі»


Вітальд Ашурак з плякатам на рынку ў Бярозаўцы 16 красавіка

Вітальд Ашурак з плякатам на рынку ў Бярозаўцы 16 красавіка

Актывіста зь Бярозаўкі Лідзкага раёну Вітальда Ашурка 4 траўня будуць судзіць за несанкцыянаваны пікет, які ён правёў у цэнтры гораду з плякатам «Шклавата — сьмерць Бярозаўкі». Ашурак кажа, што ня мае іншых спосабаў, каб данесьці да грамадзтва інфармацыю пра экалягічную праблему ў іхнім гарадку.

Ашурак зладзіў пікет, бо ўлады ніяк не рэагуюць на пагаршэньне экалягічнай сытуацыі ў Бярозаўцы. Пасьля таго як год таму на шклозаводзе запусьцілі новы цэх па выпуску шклаваты, у гарадку ня толькі зьявіўся непрыемны хімічны пах, але і пачалі хварэць дзеці. Вітальд Ашурак напачатку зьвярнуўся да мясцовых уладаў, каб правесьці агульны сход і разам з грамадзкасьцю абмеркаваць экалягічны стан. Але атрымаў адказ — маўляў, мы самі ўсё вырашым.

— Але насамрэч яны нічога не вырашаюць і ня хочуць людзям нічога тлумачыць. Хоць маглі б на сход запрасіць адмыслоўцаў, каб яны растлумачылі людзям, ад чаго гэтыя хімічныя пахі, наколькі яны шкодныя і як сябе паводзіць у такой сытуацыі. Таму на несанкцыянаваны пікет я выйшаў хутчэй ад адчаю. І людзі мяне падтрымалі, бо яны таксама на сабе гэта адчуваюць. І ў судзе я буду гаварыць пра экалягічны стан, каб хоць такім чынам данесьці думку грамадзтва да ўладаў. Бо інакш я папросту ня ведаю, што рабіць. А не рабіць нічога — гэта яшчэ горш. У мяне таксама малыя дзеці.

XS
SM
MD
LG