Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы камень кітайска-беларускага парку закладуць 19 чэрвеня


Вырублены лес на месцы будаўніцтва Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, архіўнае фота

Вырублены лес на месцы будаўніцтва Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, архіўнае фота

Будаўнічыя працы на пляцоўцы кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Менскам пачнуцца 19 чэрвеня.

Пра гэта было заяўлена падчас сустрэчы намесьнікаў прэм’ер-міністра Пятра Пракаповіча і Анатоля Тозіка з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі «CITIC Construction».

Пройдзе ўрачыстая закладка першага каменя і пачатак будаўнічых працаў, паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе Саўміна.

У лютым гэтага году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што стварэньне кітайска-беларускага тэхнапарку «тоне ў лявіне бюракратызму».

Ён скрытыкаваў тэмпы рэалізацыі праекту і адзначыў, што ў яго фінансаваньні няма яснасьці, а чыноўнікі ў пытаньнях прыцягненьня рэзыдэнтаў выяўляюць пасіўнасьць.

«Гэта яшчэ адно бязладзьдзе з боку ўраду і адказных асобаў: калі вы так плянавалі ствараць гэты парк, навошта наагул трэба было брацца за яго?», — адзначыў Лукашэнка.

Андрэй Дзьмітрыеў, адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду», якая актыўна ўдзельнічала ў сацыяльным пратэсьце супраць будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, заявіў карэспандэнту Свабоды, што «наступствы рашэньня будаваць гэты парк будуць катастрафічнымі для ўсяго рэгіёну».

«Замест разьвіцьця свайго бізнэсу і ўзмацненьня сваіх грамадзянаў мы атрымаем тэхналёгіі другога гатунку, заснаваныя на інтарэсах іншых краінаў», — адзначыў актывіст.
XS
SM
MD
LG