Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі фігуранта «балотнай справы» Аляксея Паліховіча


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі 25 сакавіка быў затрыманы грамадзянін Расеі Аляксей Паліховіч, які быў асуджаны ў справе аб беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 году і вызвалены ўмоўна-датэрмінова восеньню 2015 году.

Пра гэта паведамляе расейскі інфармацыйны партал «Медуза».

Імя Паліховіча ёсьць у пераліку затрыманых на акцыі з нагоды Дня Волі, падрыхтаваным незарэгістраваным беларускім праваабарончым цэнтрам «Вясна». Супрацоўнік праекта «АУС-Інфа» Грыгорый Дурнаво пацьвердзіў «Медузе», што затрыманы менавіта фігурант «балотнага справы», а не ягоны цёзка.

Ці быў Паліховіч вызвалены, да моманту публікацыі навіны не вядома.

Абставіны затрыманьня Паліховіча невядомыя. «Вясна» таксама паведаміла аб затрыманьні грамадзянкі Расеі Вольгі Р.

25 сакавіка 2017 году ў Менску былі затрыманыя некалькі соцень чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыі з нагоды Дня Волі — гадавіны абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG