У перадвыбарчым звароце Рутэ гаворыцца, што некаторыя мігранты прыгнятаюць геяў і абражаюць жанчын «у кароткіх спадніцах».
Як адзначае «Нямецкая хваля», мэтай гэтага выступу Рутэ, верагодна, зьяўляецца жаданьне ўмацаваць пазыцыі перад выбарамі і атрымаць галасы прыхільнікаў правай Партыі свабоды Герта Вільдэрса. Раней Вільдэрс абвінаваціў Рутэ ў крывадушнасьці, заявіўшы, што спачатку прэмʼер праводзіў палітыку адчыненых дзьвярэй, а цяпер спрабуе падняць рэйтынг выпадамі на адрас мігрантаў.
Парлямэнцкія выбары ў Нідэрляндах заплянаваныя на 15 сакавіка. Апытаньні паказваюць, што Вільдэрс карыстаецца большымі сымпатыямі выбаршчыкаў, чым Рутэ.