Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінаваўца папрасіў для сьлесараў «Барысаўгаза» чатыры гады калёніі


Зьлева направа — абвінавачаныя Аляксей Лукаш і Аляксандар Чысьцякоў. Барысаў, 5 студзеня
Зьлева направа — абвінавачаныя Аляксей Лукаш і Аляксандар Чысьцякоў. Барысаў, 5 студзеня

20 студзеня ў судзе Барысаўскага раёну працягваўся разгляд справы пра гібель шасьцярых чалавек ад чаднага газу ў канцы студзеня мінулага года.

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прызнаць сьлесараў Аляксея Лукаша і Аляксандра Чысьцякова вінаватымі па частцы 2 артыкула 144 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці) і пакараць чатырма гадамі пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ва ўмовах пасяленьня, паведамляе tut.by.

Дзяржаўны абвінаваўца лічыць, што сьлесары ня выявілі неабходнасьці рамонту газавай калёнкі, калі прыходзілі на выклік у кватэру пацярпелых прыкладна за месяц да трагедыі. Ён адзначыў таксама, што варта прымаць у разьлік зьмякчальныя абставіны — у абвінавачаных ёсьць непаўналетнія дзеці.

Справу пра гібель шасьці чалавек ад атручэньня чадным газам Барысаўскі суд пачаў разглядаць 5 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG