Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіі падвысяць на 5%. «Гэта ўсяго толькі палітычны крок», — экспэрт


Працоўныя пэнсіі ў Беларусі з 1 сьнежня 2016 году павышаюцца ў сярэднім на 5%.

Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Грошы на гэта возьмуць зь дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Апошні раз пэнсіі павялічылі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў — 1 верасьня 2015 году, таксама ўсяго на 5%.

Эканаміст Віктар Цярэшчанка сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што гэтае падвышэньне не вырашае праблемы падзеньня жыцьцёвага ўзроўню.

Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка

«Урад вымушаны нейкім чынам знайсьці крыніцу, каб цягам каляндарнага году ўсё ж паказаць, што яны павысілі пэнсіі. Няважна, на колькі, галоўнае — павысілі. Аднак рэальнае падзеньне жыцьцёвага ўзроўню значна большае. То бок той, хто на пэнсіі, жыве згодна з памерам пэнсіі горш, чым у мінулым годзе. І таму 5% нічога не ратуюць. Гэта ўсяго толькі палітычны крок. Прынцыпова ён нічога не вырашае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG