Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя хоча купіць у Расеі зьнішчальнікі Су-35


Паўночная Карэя хоча набыць у Расеі сучасныя зьнішчальнікі, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на паўднёвакарэйскую газету JoongAng Ilbo.

Па дадзеных выданьня, член палітбюро і сакратар ЦК Працоўнай партыі Карэі Цой Рён Хэ прасіў расейцаў даць Пхэньяну зьнішчальнікі Су-35 падчас лістападаўскага візыту ў Маскву.

«Паўночнікі вырабляюць шмат сыстэм узбраеньняў самі, але, мабыць, ім спатрэбілася расейская дапамога, паколькі вытворчасьць рэактыўных зьнішчальнікаў патрабуе больш складаных тэхналёгій. Аднак з прычыны міжнародных санкцый супраць Поўначы Расея наўрад ці будзе з гатоўнасьцю іх прадаваць», — прыводзіць газэта словы сваёй крыніцы ў Сэуле.

Колькі менавіта КНДР патрабавалася зьнішчальнікаў, не паведамляецца.

JoongAng Ilbo зьвязвае запыт КНДР з зацьвярджэньнем пляну «сямідзённай вайны», закліканай у выпадку ваеннага сутыкненьня на Карэйскім паўвостраве заняць усю тэрыторыю Паўднёвай Карэі з выкарыстаньнем на раньняй стадыі ядзерных і ракетных узбраеньняў — да таго, як ЗША пасьпеюць даслаць падмацаваньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG